Папера: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 118 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q11472 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Папера?oldid=1530684
Радок 2:
'''Папера''' (ад {{мова-la|papyros|скарочана}}) — матэрыял у выглядзе аркушаў для пісаньня, маляваньня, упакоўкі й іншага выкарыстаньня, які атрымоўваюць з [[цэлюлёза|цэлюлёзы]]: з расьлінаў, а таксама з другаснай сыравіны, як то [[рызьзя]] й [[макулятура|макулятуры]]. Папера ўяўляе сабой унівэрсальны матэрыял з мноствам мэтаў выкарыстаньня. У той час як найбольш распаўсюджанай мэтай выкарыстаньня паперы зьяўляецца запіс і [[друк]] на ёй, яна таксама шырока выкарыстоўваецца ў якасьці пакавальнага матэрыялу, а таксама ў шэрагу прамысловых і будаўнічых працэсаў, і нават у якасьці харчовага інгрэдыента, у прыватнасьці, у [[азія]]цкіх культурах.
 
Папера й працэс ейнага цэлюлёзнага здабыцьця, была распрацавана ў [[Кітай|Кітаі]] ў пачатку [[II2 стагодзьдзе|II стагодзьдзя н. э.]] судзьдзём эўнухам [[Цай Лунь|Цай Лунем]] у часы панаваньня [[дынастыя Хань|дынастыі Хань]], аднак самыя раньнія археалягічныя фрагмэнты паперы датуюцца ад [[II стагодзьдзе да н. э.|II стагодзьдзі да н. э.]] у Кітаі<ref>Tsien, Tsuen-Hsuin (1985). «''Paper and Printing''». Joseph Needham, Science and Civilisation in China, Chemistry and Chemical Technology. Vol. 5 part 1. p. 38. Cambridge University Press</ref>.
 
Пачынаючы з [[1803]] году ў вытворчасьці паперы выкарыстоўваюцца [[папераробная машына|папераробнай машыны]].
 
== Вытворчасьць ==
[[Файл:Pulp production machine.jpg|міні|200пкс|Вырабніцтва пульпы]]
Упершыню вырабілі паперу ў Кітаі ў [[105]] годзе. Вядомая тэхналёгія ейнай выпрацоўкі была прымітыўнай. Да зьяўленьня паперы ў Старажытным Эгіпце выкарыстоўвалі скруткі з папірусу, якія да пэўнай ступені можна лічыць паперай, паводле тэхналёгіі вырабу абодва віды паперы былі вельмі падобныя, хоць розніца была ў матэрыяле.
 
Асноўнымі кампанэнтамі паперы зьяўляюцца [[цэлюлёза]] й [[драўняная маса]]. Для прадастаўленьня паперы пэўных [[оптыка|аптычных]] і тэхналягічных уласьцівасьцяў да асноўнай масы дадаюць разнастайныя прымешкі, як то дробна размолатыя [[мінэрал]]ьныя сумесі: клеі, [[фарбавальнік]]і, напаўняльнікі і г.д.
 
Праклейку паперы праводзяць паверхневым мэтадам, гэта значыць [[клей]] наносяць на паверхню паперы. Для гэтага выкарыстоўваюць мадыфікаваны [[крухмал]] ці [[натар|натравую]] [[соль (хімія)|соль]] [[карбоксімэнтылцэлюлёза|карбоксімэнтылцэлюлёзы]]. Соль таксама можна ўводзіць у масу, тады выкарыстоўваецца [[каніфоль]]ны, каніфольна-[[парафін]]авы або [[сынтэтыка|сынтэтычны]] клей. Праклейка павышае [[гідрафобнасьць]] паперы, спрыяе лепшаму ўспрыманьню [[друкарская фарба|друкарскай фарбы]], што асабліва важна для паперы, якая прызначана для друку спосабам [[афсэтны друк|плоскага афсэтнага друку]].
 
Увод у папяровую масу напаўнянльнікаў, як то [[каалін]]у, [[тальк]]у, [[гіпс]]у, двухвокісу [[тытан]]у, [[крэйда|крэйды]] і іншых, павышае ейную [[паверхневая гладкасьць|паверхневую гладкасьць]], памяншае [[празрыстасьць паперы]]. Празьмернае ўвядзеньне напаўняльнікаў выклікае моцнае пыленьне й памяншае паверхневую [[трываласьць]] паперы, што прыводзіць да вышчыпваньня асобных частак, наліпаньне іх на [[дэкель афсэтнага цыліндру]] й зьніжэньне якасьці друкаваных адбіткаў. Зь іншага боку, частыя прыпынкі друкарскай машыны для выдаленьня дэкелю значна зьніжаюць прадукцыйнасьць [[друкарская машына|друкарскай машыны]] й не забясьпечваюць ідэнтычнасьці [[наклад|тыражных]] адбіткаў. Дзеля ліквідацыі падобных зьяваў у [[афсэтная папера|афсэтную паперу]] ўводзяць менш напаўняльнікаў, чым у паперу, прызначаную для друку іншымі спосабамі.
 
Для вырабу высокаякаснай кніжна-часопіснай і мастацкай прадукцыі выпускаюць [[мелаваная папера|мелаваную паперу]]. Гладкасьць і бялізна мелаванай паперы дасягаецца за кошт нанясеньня на паверхню паперы мінэральнай [[суспэнзія|суспэнзіі]] вокісу [[бар (элемэнт)|бара]]. Пасьля нанясеньня [[паверхневы слой|паверхневага слою]] паперу высушваюць і потым [[каляндрыраваньне паперы|каляндруюць]] на [[супэркаляндар|супэркаляндрах]].
 
[[Друкарская папера]] выпускаецца як у [[рулонная папера|рулонах]], гэтак і ў [[ліставая папера|лістах]] таўшчынёй ад 0,05 да 0,5 [[мілімэтар|мм]] і [[маса]]й квадратнага мэтру да 300 [[грам|г]].
 
== Глядзіце таксама ==