Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 139:
Напрыканцы лютага [[2014]] году ў сувязі з імпічмэнтам Януковіча прэзыдэнцкія выбары былі перанесеныя з [[2015]] году на [[25 траўня]] [[2014]] году, якія й адбыліся ў гэты тэрмін. Перамогу на выбарах у першым туры (больш за 50%) атрымаў пазапартыйны кандыдат, бізнэсмэн [[Пятро Парашэнка]], інаўгурацыя якога адбылася [[7 чэрвеня]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн|арыгінал=|спасылка=http://nn.by/?c=ar&i=129771|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Ніва|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
Зь лютага—красавіка гэтага ж году ў паўднёва-ўсходніх вобласьцях Украіны праводзіліся прарасейскія мітынгі, якія ўрэшце ў красавіку перарасьлі ва ўзброеныя захопы адміністрацыяў Луганскае й Данецкае вобласьцяў, якія абвясьцілі сябе ўладай гэтых рэгіёнаў, у адказ на што Ўкраіна распачала [[антытэрарыстычная апэрацыя ва Ўкраіне (2014)|антытэрарыстычную апэрацыю]]. [[11 красавіка]] самаабвешчаныя ўлады двух рэгіёнаў абвясьцілі незалежнасьць г.зв. Данецкай і Луганскай народных рэспублік, пасьля чаго быў адзначаны рэзкі рост вайсковага забесьпячэньня сэпаратыстаў, а таксама вялікая прысутнасьць наймітаў з Расеі ў зоне канфлікту, адзначаліся выпадкі агнявой падтрымкі сэпаратыстаў з боку памежных раёнаў Расеі. Цягам антытэрарыстычнай апэрацыі канстытуцыйны лад Украіны адноўлены прыкладна на паловетрох чвэрцях тэрыторыі, раней узятай пад кантроль незаконнымі ўзброенымі прарасейскімі сэпаратысцкімі фармаваньнямі<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне|арыгінал=|спасылка=http://euroradio.fm/antyterarystychnaya-aperacyya-va-ukraine|аўтар выданьня=|выданьне=Еўрарадыё|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2013—2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
== Прыродныя ўмовы ==