Вайсковыя могілкі (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні 217.21.43.95 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Liashko
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Радок 45:
|Commons = Military cemetery, Minsk
}}
'''Вайсковыя могілкі'''  — могілкі ў [[Менск]]у, зьяўляюцца, нароўні з [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскімі могілкамі]], адным з самых старых [[Нэкропаль|нэкропаляў]] у межах гораду, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя людзі Беларусі. Месьцяцца ў [[Савецкі раён (Менск)|Савецкім раёне]] гораду, па адрасе: [[Вуліца Казлова (Менск)|вул. Казлова]], 11.
 
== Гісторыя ==
Гісторыя вайсковых могілак у Менску пачынаецца ў 40-х гадах [[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]  — першы аб’ект такога тыпу месьціўся на вуліцы Шпітальнай на Доўгім Бродзе. Пад канец стагодзьдзя нэкропаль быў перапоўнены, і ў [[1895]] годзе было прынятае рашэньне аб яго закрыцьці.
Новыя вайсковыя могілкі былі заснаваныя побач. Алеі падзялілі іх тэрыторыю на чатыры часткі  — у дзьвюх частках хавалі пяхотнікаў, у дзьвюх іншых  — артылерыстаў і прадстаўнікоў іншых родаў войскаў.
 
Урачыстае асьвячэньне могілак адбылося [[2 чэрвеня]] [[1895]] году, цырымонію праводзіў духоўнік 30-й пяхотнай дывізіі айцец Павал Багдановіч. Была распачатая праца па будаўніцтве каменнай капліцы, аднак канчатковым рашэньнем было ўзьвядзеньне каменнага праваслаўнага храма, прысьвечанага ахвярам [[Расейска-турэцкая вайна|расейска-турэцкай вайны]]. Цагляная [[Царква Аляксандра Неўскага (Менск)|царква Аляксандра Неўскага]] была збудаваная ў [[1898]] годзе. Усярэдзіне бажніцы —пліты з выбітымі на іх імёнамі 118 беларусаў-ваяроў Каломенскага палку й артылерыйскай брыгады, якія загінулі на вайне<ref>{{Спасылка | аўтар = Кастусь Лукашэвіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | суаўтары = | дата публікацыі = 2 лістапада 2009| url = http://news.tut.by/otklik/151307.html | копія = | дата копіі = | загаловак = Фотафакт. Вайсковыя могілкі ў Мінску: пантэон герояў| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[TUT.BY]]| дата = 23 верасьня 2013 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
У [[1917]]-м годзе могілкі перайшлі ў рукі дзяржавы й сёньня зьяўляюцца ўласнасьцю гораду. Зараз яны не зьяўляецца выключна праваслаўнымі могілкамі, стаўшы даступнымі для менчукоў усіх веравызнаньняў і атэістаў.
Радок 58:
[[Файл:Pomnik Jakubu Kolasu.JPG|150пкс|значак|зьлева|Помнік [[Якуб Колас|Якубу Коласу]]]]
[[Файл:Pomnik Janku Kupalu.JPG|значак|Помнік [[Янка Купала|Янку Купалу]]]]
* [[Іван Пуліхаў]] ([[1879]]—[[1906]])  — рэвалюцыянэр, тэрарыст
* [[Сяргей Кавалік]] ([[1846]]—[[1926]])  — рэвалюцыянэр
* [[Ёсіф Апанскі]] ([[1897]]—[[1927]])  — супрацоўнік савецкіх спэцслужбаў
* [[Паўлюк Трус]] ([[1904]]—[[1929]])  — беларускі паэт
* [[Усевалад Ігнатоўскі]] ([[1881]]—[[1931]])  — беларускі гісторык, грамадзкі й палітычны дзяяч
* [[Мікалай Бліядуха]] ([[1878]]—[[1935]])  — беларускі геоляг, акадэмік [[БелАН]]
* [[Уладзімер Крыловіч]] ([[1895]]—[[1937]])  — беларускі актор, адзін з заснавальнікаў беларускага тэатру
* [[Аляксандар Чарвякоў]] ([[1892]]—[[1937]])  — дзяржаўны дзяяч [[БССР]]
* [[Алесь Гурло]] ([[1892]]—[[1938]])  — беларускі паэт, празаік, перакладчык
* [[Эдуард Самуйлёнак]] ([[1907]]—[[1939]])   беларускі празаік, драматург
* [[Бянігна Луцэвіч]] ([[1857]]—[[1942]])  — маці [[Янка Купала|Янкі Купалы]]
* [[Янка Купала]] ([[1882]]—[[1942]])  — клясык беларускае літаратуры
* [[Кузьма Чорны]] ([[1900]]—[[1944]])  — беларускі празаік, драматург, публіцыст
* [[Арсеній Арсенка]] ([[1903]]—[[1945]])  — беларускі савецкі сьпявак (барытон). Народны артыст [[БССР]]
* [[Рут Ўолер]] ([[1921]]—[[1946]])  — амэрыканская місіянэрка, чалец беларускай місіі ААН у справе дапамогі й аднаўленьня
* [[Валянцін Таўлай]] ([[1914]]—[[1947]])  — беларускі паэт, літаратуразнаўца
* [[Нестар Сакалоўскі]] ([[1902]]—[[1950]])  — беларускі кампазытар, аўтар музыкі да гімну «[[Мы, беларусы]]»
* [[Еўсьцігней Міровіч]] ([[1878]]—[[1952]])   беларускі драматург і тэатральны рэжысэр
* [[Міхась Клімковіч]] ([[1899]]—[[1954]])  — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар гімну Беларусі «[[Мы, беларусы]]»
* [[Парфён Савіцкі]] ([[1904]]—[[1954]])  — беларускі гісторык, дзяржаўны дзяяч
* [[Якуб Колас]] ([[1882]]—[[1956]])  — клясык беларускае літаратуры
* [[Уладзіслава Луцэвіч]] ([[1891]]—[[1960]])  — беларуская літаратуразнаўца, жонка [[Янка Купала|Янкі Купалы]]
 
Тут месьцяцца таксама брацкія магілы салдат [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]], якія загінулі ў баях за Менск у ліпені [[1944]] году.