Зьмеядзержнік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Аб’яднаць
Радок 1:
{{Аб’яднаць|Swift J1822.3-1606}}
{{Сузор’е
| назва = Зьмеядзержнік
Радок 39 ⟶ 40:
| заўвагі =
}}
'''Зьмеядзержнік''' ({{мова-la|Ophiuchus, Oph}})  — буйное [[Нябесны экватар|экватарыяльнае]] [[сузор’е]], празь якое праходзіць [[экліптыка]]. Зьмеядзержнік быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных [[Пталемэй|Пталемэем]] у [[2 стагодзьдзе|II ст.]], і застаецца адным з [[88 сучасных сузор’яў]]. Графічна сузор’е звычайна адлюстроўвалі як чалавека, што хапае [[Зьмяя (сузор’е)|Зьмяю]]. На Беларусі можна назіраць Зьмеядзержніка ўвесну ды ўлетку.<ref>{{спасылка|url=http://tych.at.tut.by/astranamiczna.html|загаловак=Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў|праект=Аструм 8|копія=http://www.webcitation.org/6Dov88xqv}}</ref>
 
Цяперашняя лацінская назва  — {{мова|la|Ophiuchus}}  — зьяўляецца грэцкім [[барбарызм]]ам: {{мова|el|Ὀφιοῦχος}}. Раней яно было вядома пад назвай ''Serpentarius'' што зьяўляецца простай калькай.
 
== Зьмеядзержнік і задыяк ==
{{Асноўны артыкул|Зьмеядзержнік (астралёгія)}}
Зьмеядзержнік  — адно з 13 сузор’яў, якія перасякае [[экліптыка]],<ref>{{спасылка|url=http://spaceplace.nasa.gov/starfinder3/|загаловак=Constellations in the zodiac|аўтар=Shapiro, Lee T.|праект=The Space Place|выдавец=NASA}}</ref> за гэта яго празвалі «13-м знакам задыяку». Аднак гэта зьяўляецца вынікам блытаньня паняткаў «[[Астралягічны знак|знак]]» і «[[сузор’е]]». Пад ''знакамі'' задыяку разумеюць падзел экліптыкі на 12 кавалкаў па 30° (прыкладная адлегласьць, якую праходзіць Сонца за месяц); пагатоў у [[Заходняя астралёгія|заходняй астралёгіі]] сузор’і выраўнаныя такім чынам, што [[раўнадзенства|вясновае раўнадзенства]] прыпадае на граніцу паміж [[Авен (знак задыяку)|Авенам]] і [[Рыбы (знак задыяку)|Рыбамі]]. З другога боку, ''сузор’і''  — гэта рознамерныя кавалкі [[нябесная сфэра|неба]], створаныя для групаваньня зорак. Задыякальныя сузор’і маюць хіба што ўскосную сувязь са знакамі задыяку. Так, у заходняй астралёгіі сузор’е [[Вадаліў (сузор’е)|Вадаліў]] адпавядае знаку [[Рыбы (знак задыяку)|Рыбаў]], а Зьмеядзержнік  — [[Стралец (знак задыяку)|Стральцу]]. Прычынай гэтага зьяўляецца павольнае ссоўваньне часу, калі Сонца праходзіць праз пэўнае задыякальнае сузор’е, а знакі задыяку былі прывязаныя да сваіх часавых прамежкаў яшчэ грэкамі і бабілёнцамі  — стваральнікамі задыяку.<ref>{{артыкул|аўтар=Aitken, R. G.|год=1942|загаловак=Edmund Halley and Stellar Proper Motions|выданьне=Astronomical Society of the Pacific Leaflets|нумар=4 (164)|url=http://adsabs.harvard.edu/cgi-bin/nph-bib_query?bibcode=1942ASPL....4..103A}}</ref><ref>{{спасылка|аўтар=Redd, Nola Taylor|загаловак=Constellations: The Zodiac Constellation Names|праект=space.com|url=http://www.space.com/15722-constellations.html}}</ref> Гэта зьяўляецца вынікам [[папярэджаньне раўнадзенстваў|папярэджаньня раўнадзенстваў]].
 
== Крыніцы ==