Індыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 114:
Апрача штатаў існуюць г.зв. хаўрусныя тэрыторыі. Яны звычайна ўяўляюць сабою астраўныя тэрыторыі (Лакшадўіп, Андаманскія і Нікабарскія астравы) або невялікія анклявы, якія не належалі Брытаніі, і ўвайшлі ў склад Індыі шляхам захопу апошняй (напрыклад, Дадра і Нагаргавэлі, Даман і Дыў — захопленыя Індыяй у Партугаліі) або праз дамовы Індыі зь дзяржавамі-ўладальніцамі гэтых тэрыторыяў. Хаўрусная тэрыторыя Чандыгарг, якая прадстаўляе сабою тэрыторыю толькі аднаго аднайменнага места, зьяўляецца сталіцай адразу двух штатаў, Панджабу ды Гар'яны. Статус хаўруснае тэрыторыі мае таксама сталіца дзяржавы, Нью-Дэлі.
 
З прычыны тэрытарыяльных спрэчак зь іншымі дзяржавамі ў Індыі існуюць прэцэдэнты, калі тэрыторыя штату мае толькі юрыдычны статус, у той час як пад ягоным кантролем знаходзіцца значна меншая частка тэрыторыі. Такім штатам зьяўляецца Джаму і Кашмір, які паводле індыйскага заканадаўства ўключае ня толькі тэрыторыі, падкантрольныя Індыі, але й тэрыторыі, дэ-факта падкантрольныя Пакістану й Кітаю (гл. ''[[Кашмірскі канфлікт]]'').
 
Штаты й хаўрусныя тэрыторыі дзеляцца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, аналягічныя [[раён]]ам, якія ў залежнасьці ад штату або тэрыторыі могуць мець назву ''тэгсыл'' або ''талука''. Тэгсылы й талукі падзяляюцца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню.