Олівэр Голдсьміт: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне парамэтраў шаблёну
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Біяграфія: +нутраны спасыл
Радок 31:
Звычка жыць на шырокую нагу ўцягнула Голдсьміта ў пазыкі, і ён быў вымушаны зарабляць складаньнем кампілятыўных гісторыяў Грэцыі, Рыма і Ангельшчыны. У [[1766]] годзе ён вырашыўся апублікаваць напісаны чатырма гадамі раней сэнтымэнтальна-мэладраматычны раман «Вэкфільдзкі сьвятар», які апісваў ганеньні дабрадзейнага сьвятара памешчыкам на тле ідэалізаванага вясковага жыцьця. Раман меў грандыёзны посьпех, і ў [[1770]] годзе Голдсьміт вярнуўся да яго асноўных тэмаў у паэтычнай анты-ідыліі «Пакінутая вёска».
 
Апошнім буйным творам Голдсьміта быў [[фарс]] «Ноч памылак, альбо Зьнявага лепей за ганарыстасьць» (1773), які — адзіны з п’есаў XVIII ст. — не сыходзіў з ангельскай сцэны да самага XX ст. Годам пазьней 43-гадовы пісьменьнік раптоўна сканаў і быў пахаваны ў царкве Тэмпла. Праз 15 дзён пасьля яго сьмерці ў друку зьявілася «Адплата» — сэрыя сатырычных партрэтаў сучасьнікаў, у форме жартаўлівых эпітафіяў.
 
Са сваім ізрытым воспай тварам і талентам дасьціпнасьці Голдсьміт быў прадметам абмеркаваньня і захапленьня ў лёнданскім грамадзтве. Як азартны гулец і недалёкі жартаўнік ён выведзены ў [[Джэймс Босуэл|босуэлаўскай]] «Жыцьці Сэмюэля Джонсана», які пісаў пра яго, што «няма чалавека болей мудрага зь пяром у руцэ і болей бязглуздага пры яго адсутнасьці». Больш аб’ектыўная характарыстыка зьмяшчаецца ў біяграфіі Голдсьміта, напісанай [[Ўошынгтан Ірвінг|Ўашынгтонам Ірвінгам]].