Смотрыч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак паводле uk
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 19:11, 9 жніўня 2014

Смо́трыч — рака ва Ўкраіне, у межах Хмяльніцкай вобласьці. Ёсьць левым падольскім прытокам Днястру (басэйн Чорнага мора).

Рака
Смотрыч

Смотрич
Рака Смотрыч
Рака Смотрыч
Агульныя зьвесткі
Выток ля сяла Нямічынцы
Вусьце Днестар
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Хмяльніцкая вобласьць
Даўжыня 169 км
Плошча басэйну 1,800 км²

Апісаньне

Даўжыня 169 км, плошча басэйну 1800 км². Рэчышча зьвілістае, у нізоўях ўтварае два рукавы. Пераважная шырыня рэчышча 10-15 м, найбольшая - 40 м. Даліна пераважна вузкая, у многіх месцах каньёнападобная. Ухіл ракі 1,3 м/км. Абалона часта перарывістая, шырынёй да 0,6 км; месцамі звужаецца да 20-50 м.

Рака прыдатная для сплаву ад мястэчка Смотрыч да вусьця.

Разьмяшчэньне

Смотрыч бярэ пачатак з крыніц блізу вёскі Нямічынцы. Цячэ пераважна на поўдзень Падольскага ўзвышша. Упадае ў Днестар на паўднёвы захад ад вёскі Вусьце.

Цікавыя факты

  • 10 км перад Камянцом-Падольскім пачынаецца Смотрыцкі каньён. Вапняковыя сьценкі дасягаюць 50 м. Там жа пастаянныя і сэзонныя вадаспады, рэліктавыя расьліны на берагах і на скальных утварэньнях.
  • Уздоўж даліны Смотрыча разьмешчаныя маляўнічыя Тоўтры - рэшткі старажытных каралавых рыфаў у выглядзе востравыступаючых пагоркаў.

  Смотрычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў