Смотрыцкі каньён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2470410 (translate me)
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Smotritsky Canyon.JPG|thumb|250px|Каньён паміж Старым горадам і астатняй часткай Камянца-Падольскага (выгляд з маста)]]
'''Смотрыцкі каньён''' (Каньён ракі [[Смотрыч]]) геалагічны помнік прыроды агульнадзяржаўнага значэньня. наРазьмешчаны [[Украіна|Ўкраіне]]ў у горадземежах [[Камянец-Падольскі раён|Камянец-ПадольскуПадольскага раёну]] ([[Хмяльніцкая вобласьць]])|Хмяльніцкай і яго навакольлях. Агульная плошча 80 га. Ахоўваюцца геалагічныя [[сылюрвобласьці]]ыйскія вапняковыя адкладаньні, рэліктавыя і рэдкія расьлінныя супольнасьці асокі нізкай, сяслерыі Гайфлера, кавыли валасістай, палыну пёрыстага. Вапняковыя сцены дасягаюць 50 м. Маюцца сталыя і сэзонныя [[вадаспад]]ыЎкраіны.
 
Смотрыцкі каньён — гэта глыбокая вузкая даліна ракі Смотрыч са стромкімі схіламі, якія дасягаюць вышыні 50 м, і унікальнымі выхадамі на дзённую паверхню [[сылюрскі пэрыяд|сылюрскіх]] вапнякоў. Утвораны плыньню ракі скрозь тоўшчу [[Тоўтры|Тоўтраў]] (рэшткі старажытных каралавых рыфаў у выглядзе пагоркаў, што востра выступаюць). У межах каньёна ёсць пастаянныя і сэзонныя вадаспады.
 
Праз цясьніну перакінута колькі мастоў, у тым ліку мост «Стромкая лань», які, акрамя прамога прызначэньня — злучэньне берагоў для перасячэньня абрыву, выкарыстоўваецца таксама для экстрэмальных скокаў з маста.
 
== Прыродаахоўныя тэрыторыі ==
=== Нацыянальны парк ===
 
Нацыянальны прыродны парк «Падольскія Тоўтры», створаны Указам Прэзыдэнта Ўкраіны № 476 \ 96 ад 27 чэрвеня 1996 году, уключае ў свой склад Смотрыцкі каньён, як адзін з 129 аб'ектаў прыродазапаведнага фонду на тэрыторыі Хмяльніцкай вобласьці.
помнік прыроды
 
Скальныя выхады [[эдыякарый|вэнду]]-сылюру - [[Стратыграфія|стратыграфічны]], [[Палеанталёгія|палеанталягічны]], [[Геамарфалёгія|геамарфалягічны]] помнік прыроды. Узаконена пастановай Савета Міністраў УССР № 139 ад 21 сакавіка 1984. Агульная плошча геалягічнага помніка прыроды агульнадзяржаўнага значэньня «Смотрыцкі каньён» складае 80,0 га. Разьмешчаны ў Камянец-Падольскім раёне, бярэ пачатак у сяла Галаскоў, праходзіць па тэрыторыі горада Камянец-Падольскі i закончваецца ў сяле Цыбулеўка.
 
=== Водна-балотныя угодзьдзі ===
 
Смотрыцкі каньён - водна-балотныя угодзьдзі міжнароднага значэньня, ахоўваюцца згодна з [[Рамсарская канвэнцыя|Рамсарскай канвэнцыяй]], у адпаведнасьці з Законам Украіны ад 29 кастрычніцкай 1996 г № 437/96-ВР «Аб удзеле Ўкраіны ў Канвэнцыі аб водна-балотных угодзьдзях, якія маюць міжнароднае значэньне, галоўным чынам у якасьці месцапражываньня вадаплаўных птушак». Агульная плошча 1,480 га. Ўзровень вады - ад 121 м да 114 м над узроўнем мора.
 
== Геалёгія ды геамарфалёгія ==
 
У асобных месцах ад выветрываньня горных парод утварыліся [[астанец|астанцы]] і скальныя ўтварэньні. Карставыя масты - Райскія брамы (каля жылога масыву Жоўтневы), астанцы «Галава рымскага воіна» (каля турбазы «Падалянка») і «Сава» (паблізу вёскі Цыбулеўка).
 
=== Стратыграфія ===
 
Падольскі разрэз вэнду ды ніжняга палеазою ў прывусьцевай вобласьці каньёна мае сусьветнае значэньне. Вэндзкая частка, пачынаючы з 70-х гадоў мінулага стагодзьдзя, характарызавалася як найбольш прадстаўлены разрэз нэапратэразою. Значэньне гэтага разрэзу захавалася й па сёньняшні дзень, хоць статус плянэтарнай сыстэмы набыў Эдыякарый Аўстраліі. Дзякуючы добраму агаленьню, паўнаце, простым умовам заляганьня, разнастайнасьці прысутных выкапняў жывёл і расьлінных рэшткаў, Падольскі разрэз гуляе ролю гіпастрататыпу вэндзкай сыстэмы, не губляючы пры гэтым свайго значэньня як інструмэнта міжрэгіянальных і глябальных [[стратыграфія|стратыграфічных]] карэляцый.
 
=== Палеафаўны ===
 
Каля гарадзкога масту, на скалах і агаленьнях, геоляг P. Вержыкоўскі ў 1926 годзе сабраў 111 відаў выкапнёвай фаўны (пераважна малюскаў), якія былі апісаныя ім у кнізе «Геалягічны даведнік па Заходнім Падоле». Тут сустракаюцца [[плечаногія]] (Brachiopoda), [[ругоз]]ы або чатырохпромневыя каралы (Rugosa †); скалекодонты, канадонты (Conodonta †), [[імшанкі]] (Bryozoa), [[карал]]ы, [[марскія лілеі]] (Crinoidea) і іншыя прадстаўнікі выкапнёвай фаўны й флёры. Старажытнае цёплае сылюрскае мора пакрывала мясцовасьць 440 млн. гадоў таму, спрыяла развіцьцю разнастайнага арганічнага жыцьця.
 
== Флёра ==
 
Каньён мае важнае значэньне ў флярыстычных адносiнах. [[Флёра]] цясьніны і яе схілаў налічвае больш за 350 відаў расьлін.
 
На стромкіх схілах захавалася нямала відаў надзвычай рэдкіх расьлін, занесеных у [[Чырвоная Кніга Ўкраіны|Чырвоную кнігу Ўкраіны]]. Каштоўным з іх зьяўляецца [[трацічны пэрыяд|трацічны]] [[рэліктавыя віды|рэліктавы]] [[эндэмік]] [[шывярэкія Падольская]] (Schivereckia podolica), якая ва Ўкраіне расьце толькі ў дзесяці месцах. Сустракаюцца тут [[касач вугорскі]], [[сон вялікі]], [[кавыль валасісты]]. Сярод іншых рэдкіх расьлін: [[наперстаўка буйнакветная]], [[малачай валынскі]], [[куравай манпелійскі]], [[астра стэпавая]], [[казялец ілірыйскі]], [[кмен пясчаны]], [[першацьвет веснавы]], [[сьветнік веснавы]] і іншыя.
 
Сярод тыповых прадстаўнікоў тут сустракаюцца [[чабор Падольскі|Падольскі]] й [[чабор Малдаўскі|Малдаўскі]] чабор, [[палын Аўстрыйскі]], [[цыбуля Падольская]], [[цыбуля горная|горная цыбуля]], [[расходнік]], [[аўрынія скальная]].
 
== Фаўна ==
 
Выяўлена 22 віды [[павук]]оў сям'і [[Linyphiidae]]. З іх два віды параўнальна рэдкія ва Ўкраіне, напрыклад, ''Pocadicnemis juncea''.
 
На гэтым адрэзку ракі Смотрыч выяўлена 17 відаў [[рыбы|рыб]]: [[плотка]], [[пячкур]], [[верхаводка]], [[Гарчак (рыба)|гарчак]], [[карась сярэбраны]], [[карп звычайны|карп]], [[Акунь звычайны|акунь рачной]]. Рэдкімі відамі іхтыяфаўны зьяўляюцца [[лешч]], [[марэна звычайная]].
 
Выяўлена 10 відаў [[земнаводныя|амфібій]]. Два з іх належаць да атраду [[хвастатыя земнаводныя|хвастатых]]. Распаўсюджаныя ў межах каньёну [[трытон звычайны]] й [[трытон грабеньчаты]]. Сярод [[бясхвостыя|бясхвостых]]: [[жаба шэрая]], [[жаба сажалкавая]], [[жаба травяная]]. Рэдкія: [[часночніца звычайная]], [[рапуха зялёная]] ды [[квакша звычайная]]. У ручаях, якія ўпадаюць у Смотрыч, сустракаецца [[жарлянка чырвонабрухая]].
 
[[Паўзуны|Паўзуноў]] ўсяго 6 відаў: [[яшчарка зялёная|зялёная]] і [[яшчарка порсткая|порсткая]] яшчарка, [[вуж звычайны]], [[вуж вадзяны]]. [[Гадзюка звычайная]]  - вельмі рэдкі від, яе бачылі ў Смотрыцкім каньёне толькі каля Жоўтневага мікрараёну.
 
== Галерэя ==
 
<center><gallery>
Файл:Baszta Kamieniec Podolski.JPG|Краявід з Турэцкага масту
Файл:Kamianets-Podilskyi-4.jpg|Рака Смотрыч
Файл:Kamjanec Podilskij, skaliska 02.jpg|Схілы каньёну
Файл:Smotrycz river in Kamieniec Podolski.jpg|Каньён з Турэцкага масту
</gallery></center>
 
[[Катэгорыя:Камянец-Падольскі]]