Плакід Янкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, дапаўненьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 2:
 
== Сям’я ==
Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Яго бацька Габрыель — удзельнік [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня пад кіраўніцтвам Т. Касьцюшкі]], паходзіў зь беднай шляхецкай сям’і, якіз Падляшша, пазьней, калі перабраўся на Берасьцейшчыну, стаў уніяцкім сьвятаром. Маці Плакіда Янкоўскага звалі Ганнай, паходзіла з роду Лыткоўскіх. У іх было чацьвёра дзяцей: Ян (1803 г. нар.), Ганна, Кацярына і самы меншы Плакід (1810 г. нар.).
 
== Адукацыя ==
Радок 16:
У 1832 Плакід Янкоўскі зноў вярнуўся ў Жыровічы, дзе жыла яго сястра Ганна, якая была замужам за рэктарам [[Літоўская духоўная сэмінарыя|Літоўскай духоўнай сэмінарыі]] [[Іпаліт Гамаліцкі|Іпалітам Гамаліцкім]], для працы настаўнікам у школе. У гэты ж год спачыў яго бацька-сьвятар, да якога ён быў вельмі моцна прывязаны.
 
== Сьвятарская дзейнасьцьпраца ==
20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высьвячаны на ўніяцкага сьвятара, потым стаў праваслаўным сьвятаром, протаярэем. Магістар тэалёгіі, прафэсар дагматычнай тэалёгіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай сэмінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансысторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі [[Уніяцкая Царква|Ўніяцкай Царквы]] ў [[1839]]. Протаярэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Сьвятой Ганны 2-й і 3-й ступені.
 
Радок 24:
Псэўданім Плакіда Янкоўскага — ''John of Dycalp''. Прачытаўшы ''Dycalp'' справа налева, атрымаем імя пісьменьніка, а John (Ян) — выводзіцца зь яго прозьвішча — Янкоўскі. Яшчэ адзін літаратурны псэўданім — ''Віталіс Камаед'' паходзіць з першага твору Янкоўскага «Хаос, тры пальцы фіміяму, расказаныя рыфмаплётам ад Віталіса Камаеда», выдадзенага ў Вільні ў 1835 годзе.
 
Валодаў замежнымі мовамі: ангельскай, францускай, нямецкай, італьянскайіталійскай, чэскай, свабодна карыстаўся расейскай, польскай, лацінскай, старажытна-габрэйскай. З сялянамі размаўляў на беларускай мове, заняткі ў сэмінарыі праводзіў на расейскай, польскай, лацінскай.
 
Аўтар аповесьцяў, апавяданьняў, гумарэсак (вядомы больш за 20 твораў) і краязнаўчых, біяграфічных і інш. нарысаў, якія былі папулярнымі ў беларускім краі. Выдаў кнігі прозы на польскай мове «Засьценак» (1841), «Хвілінка» (1842), «Апавяданьні» (1843), «Складзеная аповесьць» (1843, разам зь [[Юзэф Крашэўскі|Юзафам Крашэўскім]]), «Унівэрсітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыю «Прадчуваньне» (1842) і іншыя. Аўтабіяграфічны нарыс «Пасхальныя кулічы» раскрывае пастырскае служэньне протаярэя Плакіда Янкоўскага ў Бялавічах. Пераклаў на польскую мову асобныя творы [[Шэксьпір]]а, [[Гётэ]] і інш. Па-расейску (у «Літоўскіх епархіяльных ведамасьцях») з 1864 году друкаваў апавяданьні, нарысы, жыцьцяпісы, успаміны.