Розьніца паміж вэрсіямі «Юльюш Славацкі»

4 байты дададзена ,  6 гадоў таму
д
+нутраны спасыл
д (+нутраны спасыл)
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай [[Эпоха Асьветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся трагедыяй[[трагедыя]]й «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга...] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяньня — [[Наваградзкі замак]].
 
Творчасьць Славацкага гэтага пэрыяду абапірался на асьветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязофскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт]]а, [[Бэнэдыкт Сьпіноза|Бэнэдыкта Сьпінозы]], [[Нікалё Мак’явэльлі]] ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Ст’юарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасьць злом, якая зь цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.
14 148

зьменаў