Розьніца паміж вэрсіямі «Ян Станкевіч»

10 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
(→‎Біяграфічны нарыс: афармленьне)
У [[1940]] Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт (Польшча)|Беларускага камітэту]]. Ян Станкевіч супрацоўнічаў з [[Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]], наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай [[Партыя беларускіх нацыяналістаў]] (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
 
З восені [[1941]] году Ян Станкевіч жыў у [[Менск]]у, куды перамясьціўся і ЦК [[Партыя беларускіх нацыяналістаў|Партыі беларускіх нацыяналістаў]], нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], навуковага аддзелу [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]], адным з заснавальнікаў [[Беларускае навуковае таварыства (1942)|Беларускага навуковага таварыства]]. Выкладаў [[Гісторыя Беларусі|гісторыю Беларусі]] ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
 
З [[1944]] у эміграцыі. У [[Нямеччына|Нямеччыне]] ён аднавіў дзейнасьць [[Крывіцкае навуковае таварыства|Беларускага навуковага таварыства]]. З [[1949]] Ян Станкевіч жыў у [[ЗША]], удзельнічаў у працы [[Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне|Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня]], Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў зь [[Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (выдавецтва)|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва]] і ягоным выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газэтай «[[Бацькаўшчына (газэта)|Бацькаўшчына]]» (Мюнхэн), [[Беларус (1950)|«Беларус»]] (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са [[Станіслаў Станкевіч (палітык)|Станіславам Станкевічам]]) [[Вялікалітоўскі фонд імя Льва Сапегі|Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі]].
3416

зьменаў