Ян Станкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
крыніца — be:Ян Станкевіч
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17:
У [[Першая сусьветная вайна|Першую сусьветную вайну]] ў дзеючай расейскай арміі. Удзельнік [[Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў (1917)|зьезду беларускіх нацыянальных арганізацыяў]] у [[Менск]]у (сакавік [[1917]]), зьезду настаўнікаў Менскай губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у [[Вільня|Вільні]], удзельнік стварэньня [[Беларускае навуковае таварыства (1918)|Беларускага навуковага таварыства]], у студзені 1918 абраны ў склад [[Віленская беларуская рада|Віленскай беларускай рады]], удзельнічаў у сэсіі [[Рада БНР|Рады БНР]] у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад [[Летувіская Тарыба|Летувіскай Тарыбы]]. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы [[ЛітБел|Літоўска-Беларускай ССР]], загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час [[Польска-савецкая вайна|польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў]] сябра [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны]], прэзыдыюму [[Цэнтральная беларуская школьная рада|Беларускай цэнтральнай школьнай рады]].
 
Скончыў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскую беларускую гімназію]] ([[1921]]), [[Карлаў унівэрсытэт]] у [[Прага|Празе]] ([[1926]]). Доктар славянскай філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] ([[1928]]—[[1932]]) і [[Унівэрсытэт Стэфана Баторыя|УнівэрсытэцеЎнівэрсытэце Стэфана Баторыя]] ў Вільні ([[1927]]—[[1940]]). Друкаваўся ў часопісе «[[Крывіч (часопіс)|Крывіч]]», заходнебеларускіх выданьнях.
 
Ян Станкевіч быў паслом [[Сейм Польшчы|Сейму Польшчы]] (1928—1930). Як палітык зьяўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.
 
У [[1940]] Янка Станкевіч выехаў у [[Варшава|Варшаву]], дзе далучыўся да дзейнасьці [[Беларускі камітэт, (Польшча)|Беларускага камітэтакамітэту]]. Я.Ян Станкевіч супрацоўнічаў з [[В.Вацлаў Іваноўскі|Вацлавам Іваноўскім]]м, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назвай [[Партыя беларускіх нацыяналістаў]] (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасьці зьяўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.
 
З восені [[1941]] Ян Станкевіч жыў у [[Менск]]у, куды перамясьціўся і ЦК [[Партыя беларускіх нацыяналістаў|Партыі беларускіх нацыяналістаў]], нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскай управы. Станкевіч быў сябрам[[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], навуковага аддзелу [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускай цэнтральнай рады]], адным з заснавальнікаў [[Беларускае навуковае таварыства (1942)|Беларускага навуковага таварыства]]. Выкладаў [[Гісторыя Беларусі|гісторыю Беларусі]] ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.
Радок 28:
 
== Навуковая дзейнасьць ==
Я. Станкевіч аўтар працаў па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезуэтнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).
 
== Бібліяграфія ==