Беларуская незалежніцкая партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
 
Практычную дзейнасьць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэньнем некалькі кансьпірацыйных групаў у Беларусі дзеля вядзеньня выведкі і дывэрсіяў у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніцаў, падрыхтоўка такіх групаў з дапамогаю Абвэру вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной 1944<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу «Дальвіц»]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»). Парашутныя закідваньні групаў з батальёну «Дальвіц» у [[Беларусь]] працягваліся зь верасьня 1944. Частка гэтых групаў, як паведамлялася ў інфармацыйных дакумэнтах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да 1956<ref>Ёрш, С.17.</ref>.
 
Напрыканцы чэрвеня 1944 году ЦК партыі вырашыў праз [[Другі Ўсебеларускі кангрэс]], многія дэлегаты якога былі сябрамі або прыхільнікамі БНП, дамагацца абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Падчас кангрэсу плянавалася пачаць антынямецкае паўстанне, сьцягнуўшы папярэдне да Менску збройный добраахвотніцкія фармаваньні.<ref>Романько, О.В. Легион под знаком Погони. Белорусские коллаборационистские формирования в силовых структурах нацистской Германии (1941 – 1945). – Симферополь: Антиква, 2008. – 304 с. - с. 139-140</ref> Аднак бальшыня баявых адзьдзелаў не пасьпявала да вызначанага часу даехаць да Менску, да таго ж імклівы наступ пачала Чырвоная Армія, таму гэтыя пляны засталіся нерэалізаванымі.<ref>[http://knihi.com/Siarhiej_Jors/Usievalad_Rodzka_Pravadyr_bielaruskich_nacyjanalistau.html Сяргей Ёрш. Усевалад Родзька. Правадыр беларускіх нацыяналістаў]</ref>
 
Пасьля эвакуацыі зь Беларусі ў [[1944]] у Нямеччыну быў створаны Замежны Сэктар БНП (кір. Дз. Касмовіч). У 1944 кіраўніцтва БНП рэзка крытыкавала [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускую Цэнтральную Раду]] і асабіста [[Радаслаў Астроўскі|Р. Астроўскага]] за кан’юнктурніцтва, марыянэткавы характар дзеяньняў, нарэшце, спыніла ўсякае супрацоўніцтва ў пач. [[1945]]. Асабліва моцна БНП выражала незадавальненьне няўдалай арганізацыяй «эвакуацыі з Беларусі» ў 1944 і стратай большай часткі асабовага складу БКА, таксама неэфэктыўнасьцю дзеяньняў Астроўскага па стварэньні беларускага войска ў Нямеччыне. Адзначаецца<ref>Туронак, С.155.</ref>, што такія закіды заяўлялі выключна нямецкія вайсковыя патрэбы канца вайны (задача абароны Нямеччыны любым коштам).