Занёманскае прадмесьце: розьніца паміж вэрсіямі

гістарычны раён Горадні (Беларусь)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Maks 100 (гутаркі | унёсак)
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 15:28, 3 жніўня 2014

Занёманскае прадмесьце, Занёманскі пасад - гістарычны раён горада Горадні, пачаў фарміравацца ў 14 ст. на левым беразе ракі Нёман. Абмежаваны чыгункай, вуліцамі Дарвіна, Гагарына і Міру. Галоўная – вул. Гарнавых (былая Ліпавая), мостам цераз Нёман злучае раён з цэнтрам Старога горада.

Занёманскае прадмесьце, малюнак ад 20 верасьня 1867 г.

Вядома, што ў 1392 г. князь Вітаўт дазволіў крыжакам пабудаваць у Занямоньні замак Новая Горадня, які, аднак, у тым жа годзе быў разбураны.

У пэрыяд з 15 па 16 ст. у Заньнёманьні, фарміруецца новы рынак, добра зьвязаны з воднай камунікацыяй. Гандлёвая плошча атрымала тыповую форму прамавугольніка, да вуглоў якога падыходзілі вуліцы. Паблізу, насупраць замкаў існаваў зьвярынец з сажалкамі, элемэнт дастаткова пашыраны ў гарадах і рэзыдэнцыях магнатаў XV—XVI стст.

Абедзьве часткі горада злучаліся мостам цераз Нёман на ражавых апорах і з уезнай вежай. Разьвіцьцё пляніроўкі і забудовы суправаджалася павышэньнем узроўню гарадзкога добраўпарадкаваньня. Вуліцы былі забрукаваны, у 1541 г. зроблены водаправод. У 17-18 ст. пабудаваны францысканскі кляштар.