Малаві: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
Радок 125:
Малаві ня мае выхаду да мора. Разьмяшчаецца ў паўднёва-заходняй Афрыцы. З поўначы на поўдзень, праз усю краіну, праходзіць [[Вялікі Ўсходні Разлом]], у якім знаходзіцца адно з самых вялікіх азёраў Афрыкі — [[Ніяса]], якое ўзьнікла ў выніку тэктанічных зрухаў. З паўднёвай частцы возера выцякае рака [[Шырэ]], якая зьяўляецца прытокам [[Замбэзі]]. На ўсход і захад ад возера Ніяса, паверхня краіны прадстаўлена высокімі пласкагор’ямі. Самая высокая кропка краіны гара [[Муланье]] (3002 м). На поўдзень ад возера Ніяса знаходзіцца ўзвышша Шырэ, якое пераходзіць у горны масіў Мландзі, вышыня якога дасягае 4000 мэтраў над узроўнем мора.
 
Клімат Малаві пераважна [[экватарыяльны клімат|экватарыяльны]], мусонны зь вільготным летам ([[лістапад]] — [[сакавік]]) і сухі зімой. Сярэдняя тэмпэратура летам складае 20 °C - 27 °C, зімой 14 °C - 19 °C. Ападкі складаюць 750—1000 мм у далінах і да 2500 мм у гарах.
 
З карысных выкапняў існуюць радовішчы [[жалезная руда|жалезнай руды]], [[мармур]]у, [[вугаль|вугалю]], [[баксыты|баксытаў]].