Беларусы ў Польшчы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 10:
 
{| border="1" cellpadding="4" cellspacing="0" style="margin: 1em 1em 1em 0; background: #f9f9f9; border: 1px #aaa solid; border-collapse: collapse; font-size: 95%;"
!style="background-color:#E9E9E9" align="left"|Колькасьць беларускага насельніцтва ў 16 гмінах Падляскага ваяводзтва
!style="background-color:#E9E9E9" align=right|%
|-
Радок 72:
Пасьля [[Першая сусьветная вайна|Першае сусьветнае вайны]], калі польская дзяржава была адноўлена, на ейных землях засталася частка этнічных беларусаў. У складзе Польшчы неўзабаве апынулася вялікая частка этнічна беларускіх земляў (г. зв. [[Заходняя Беларусь]]), што ўвайшлі ў склад [[Віленскае ваяводзтва|Віленскага]], [[Палескае ваяводзтва|Палескага]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкага]], [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкага ваяводзтваў]]. Паводле падлікаў статыстычных ворганаў [[СССР]] у Польшчы жыло 3250 тыс. чал. У [[верасень|верасьні]] [[1939]] беларускія землі Польшчы ўвайшлі ў склад СССР. У часе [[Другая сусьветная вайна|Другое сусьветнае вайны]] беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баёх у [[1939]], уваходзілі ў склад [[Армія Андэрса|Арміі Андэрса]], [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] і [[Армія Людова|Арміі Людовай]].
 
Напрыканцы Другое сусьветнае вайны паводле [[Савецка-польскія пагадненьні|савецка-польскіх пагадненьняў]] пра мяжу ад [[26 ліпеня]] [[1944]] і [[16 жніўня]] [[1945]] улады СССР перадалі Польшчы з складу [[БССР]] 17 раёнаў [[Беластоцкая вобласьць|Беластоцкае]] й 3 раёны [[Берасьцейская вобласьць|Берасьцейскае вобласьцяў]], населеныя пераважна беларусамі. У часе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай і ўзаемнае рэпатрыяцыі насельніцтваа зь Беларусі ў Польшчу (пераважна на Беласточчыну) у [[1944]]—[[1948]] пераехалі больш за 270 тыс. чалавек (беларусы-каталікі дэкляравалі сябе палякамі). Праз тэрор польскага нацыяналістычнага падпольля, неспрыяльнае эканамічнае становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, [[Польскае Памор'е|Памор’і]] (раёны [[Гданьск|Гданьску]]у й [[Шчэцін]]у), [[Варшава|Варшаве]], [[Кракаў|Кракаве]], [[Торунь|Торуні]] й інш. гарадох.
 
Да [[1948]] улады Польшчы афіцыйна не прызнавалі наяўнасьці беларускае нацыянальнае меншасьці ў краіне. Арганізаваная нацыянальна-культурная дзейнасьць беларусаў, што пачалася напрыканцы 1940-х з аднаўленьня беларускага школьніцтва, актывізавалася ў [[1956]], калі ў Польшчы было створанае [[Беларускае грамадзка-культурнае таварыства]] (БГКТ), катэдра беларускае філялёгіі ў [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэце]] й інш. У [[1956]] пачала выдавацца газэта «[[Ніва (газэта)|Ніва]]», у [[1957]] — «[[Беларускі каляндар]]», а ад [[1958]] дзейнічае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «[[Белавежа]]», створаныя беларускія ліцэі ў Бельску-Падляскім і Гайнаўцы. Паводле сацыяльнага статусу да канца 1950-х бальшыня беларусаў Польшчы была сялянамі.
Радок 87:
 
== Адукацыя ==
[[Беларуская мова]] выкладаецца ў 39 пачатковых навучальных установах (у 23 школах, 14 гімназыяхгімназіях, 2 ліцэях), яе вывучае 8 тысячтысячаў дзяцей і падлеткаў беларускае нацыянальнасьці. Ад [[1997]] у [[Беласток]]у існуе [[Беластоцкі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт]] (былы філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту), дзе ёсьць катэдра беларускае культуры.
 
== Палітычнае жыцьцё ==
Прадстаўнікі беларускае меншасьці уваходзяцьўваходзяць у мясцовае кіраўніцтва падляскага ваяводзтва. На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2001|парлямэнцкіх выбарах]] [[2001]] беларускія арганізацыі здолелі правесьці двух паслоў — [[Яўген Чыквін|Аўгена Чыквіна]] й [[Аляксандар Чуж|Аляксандра Чужа]] — ды аднаго сэнатара [[Сяргей Плева|Сяргея Плеву]] (утрох — прадстаўнікі [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы|Саюзу Дэмакратычнае Лявіцы]]-[[унія Працы|Уніі Працы]]). У выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2002]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 15.544 галосаў (4,11%). Найбольшую колькасьць галасоў атрымалі [[Сакрат Яновіч]] (1736), [[Ян Чыквін]] (4846) і [[Яўген Вапа]] (5134). Такая малая колькасьць галасоў зьвязаная з тым, што паветы зь беларускай меншасьцю былі злучаныя з этнічна польскімі, дзе моцныя нацыяналістычныя сымпатыі (гэтак [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкі]] й [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскі паветы]] былі злучаныя з [[Высокамазавецкі павет|Высокамазавецкім]] і [[Замбраўскі павет|Замбраўскім]]). На [[Парлямэнцкія выбары ў Польшчы 2005|парлямэнцкіх выбарах 2005]] дэпутацкі мандат здолеў атрымаць толькі [[Яўген Чыквін]], набраўшы 14481 голас. Шырокай падтрымкай падляскіх беларусаў карыстаецца [[Уладзімеж Цімашэвіч|Ўладзімеж Цімашэвіч]], кандыдат у [[Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2005|прэзыдэнты Польшчы]] ў [[2005]]. Найбольш яго падтрымліваюць у [[Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)|Бельскім]], [[Гайнаўскі павет|Гайнаўскім]] і [[Сямяціцкі павет|Сямятыцкім паветах]]. Для большасьці польскіх беларусаў Цімашэвіч быў нацыянальным кандыдатам, хоць ён ніколі не казаў пра свае беларускае паходжаньне. Дзякуючы Цімашэвічу вялікай падтрымкай карыстаецца й ягоная партыя [[Саюз Дэмакратычнае Лявіцы]]. У той самы час беларускае паходжаньне кандыдата было скарыстанае ягонымі супернікамі, якія выкарысталі нелюбоў да беларусаў ці да праваслаўных, што існуе ў некаторых мясцовасьцях. Яны таксама акцэнтавалі ўвагу на аўтарытарным рэжыме [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]] ў самой [[Беларусь|Беларусі]]. На выбарах у падляскі ваяводзкі соймік у [[2006]] за [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] было аддадзена 7914 галасоў (2.05%), найбольш — за [[Ян Чыквін|Яна Чыквіна]] (2405), [[Яўген Вапа|Аўгена Вапу]] (1669) й [[Яўген Мірановіч|Аўгена Мірановіча]] (1119). Хоць БВК не атрымаў аніводнага мандату, у складзе сойміку апынуліся тры беларусы. Аднак прадстаўнікі беларускае меншасьці атрымалі шмат месцаў у гарадзкіх радах. У [[Беласток]]у 4 мандаты атрымалі кандыдаты ад [[Форум Меншасьці Падляшша|Форуму Меншасьці Падляшша]], якія супрацоўнічалі з [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскай плятформай]]. У [[Бельск-Падляскі|Бельску-Падляскім]] 7 мандатаў з 21 атрымала [[Бельская Кааліцыя]], што складалася зь беларускіх арганізацыяў. У [[Гайнаўка|Гайнаўцы]] 6 з 21 мандату былі аддадзеныя [[Беларускі Выбарчы Камітэт|Беларускі Выбарчаму Камітэту]]. На выбарах у падляскі соймік у [[20 траўня]] [[2007]] [[Беларускі Выбарчы Камітэт]] атрымаў 2,19% галасоў. Разам зь беларусамі па сьпісе БВК праходзілі ўпершыню й прадстаўнікі [[летувісы|летувіскае]] меншасьці.
 
== Меншасьць і электронныя СМІ ==
Радок 111:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
{{Беларусы замежжа}}