Тувінская Народная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 55:
З [[1914]] году тэрыторыя будучай Тувінскай Народнай Рэспублікі прадстаўляла сабой асаблівую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Расейскай імпэрыі — Уранхайскі край, які быў утвораны як пратэктарат Расеі з тэрыторыяў, кіраўнікі якіх у [[1914]] годзе падалі прашэньне на імя расейскага імпэратара аб прыняцьці рэгіёну пад уладу Расеі. Да знаходжаньня ў складзе Расеі Ўранхайскі край складаў адзін з рэгіёнаў Кітайскае Рэспублікі (да [[1911]] году — імпэрыя Цын), асаблівасьцю гэтага рэгіёну быў надзвычай слабы кантроль цынскай адміністрацыі, што дазволіла расейцам разгарнуць асваеньне рэгіёну.
 
У сакавіку [[1917]] году пасьля паведамленьня аб зьвяржэньні царскае ўлады Расеі на тэрыторыі Ўранхайскага краю пачалося актыўнае стварэньне Саветаў. Пасьля камуністычнага [[рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|перавароту]] ў Расеі, атрады камуністаў пачалі імкліва займаць рэгіёны цэнтральнай Расеі, а таксама [[Сыбір]]ы, у рамках чаго пад іх кантроль трапіла тэрыторыя Ўранхайскага краю. У рэгіёне разьвіўся нацыянальны рух, які ў большасьці сваёй імкнуўся да ўсталяваньня дзяржаўнасьці на камуністычнай аснове. [[11 чэрвеня]] [[1918]] году адкрыўся V зьезд [[расейцы|расейскага]] насельніцтва краю, а [[13 чэрвеня]] — [[тувінцы|тувінскага]], мясцовага карэннага этнасу й найбольшай этнічнай групы рэгіёну, пасьля чаго быў Краявы Савет дэпутатаў склікаў уранхайскі зьезд, на якім было пастаўленае пытаньне пра самавызначэньне краю. [[18 чэрвеня]] гэтага ж году адбылося сумеснае паседжаньне расейскага й тувінскага зьездаў, на якім адзінадумна была прынятая Дамова аб самавызначэньні Тувы, сяброўстве й узаемнай дапамозе расейскага й тувінскага народаў<ref>{{Кніга|аўтар = Монгуш М. В.|частка = |загаловак = История буддизма в Туве|арыгінал = |спасылка = |адказны = |выданьне = |месца = Новосибирск|выдавецтва = Изд. «Наука»|год = 2001|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.
 
З [[7 ліпеня]] 1918 году Ўранхайскі край быў захоплены атрадамі [[белыя (Расея)|белагвардзейцаў]] пад даводзтвам [[Аляксандар Калчак|Аляксандра Калчака]]. [[14 чэрвеня]] [[1919]] году войскі БадэйскаеБаджэйскае Савецкае Рэспублікі на чале з Аляксандрам Краўчанкам і Пятром Шчацінкіным пакінулі тэрыторыі суседніх Канскага й Краснаярскага паветаў Енісейскае губэрні (у склад якой быў уключаны Ўранхайскі край) і сышлі на тэрыторыю Ўранхаю, у выніку чаго [[18 ліпеня]] гэтага ж году імі быў захоплены адміністрацыйны цэнтар рэгіёну горад Белацарск, у рэгіёне была зноў усталяваная савецкая ўлада.
 
У чэрвені [[1921]] году ў цэнтры заходніх кажуўнаў (адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўранхаю), Чадане, адбылася нарада з прадстаўнікамі двух кажуўнаў, Даа і Бэйсе. На нарадзе было прынятае імкненьне да незалежнасьці краю, якое прапаноўвалася вынесьці ў якасьці пытаньня на будучым усеагульным уранхайскім зьезьдзе, падчас якога плянавалася прасіць прадстаўніка РСФСР аб падтрымцы гэтагагэтых імкненьняплянаў. З [[13 жніўня|13]] па [[16 жніўня]] гэтага ж году ў сяле Суг-Бажы праходзіў Усетувінскі ўстаноўчы хурал (зьезд), у працы якога бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх кажуўнаў Тувы ў складзе каля 300 чалавек, зь якіх прыкладна дзьвесьце было сялянамі, на зьезьдзе таксама прысутнічалі дэлегацыя Расеі й прадстаўнікі Далёкаўсходняга сакратарыяту [[Камінтэрн]]у ў Манголіі.
 
У першы дзень зьезду была прынятая рэзалюцыя аб стварэньні дзяржавы пад назвай Народная Рэспубліка Тану-Тува, у якой было адзначана поўная незалежнасьць ва ўнутраных галінах краіны й прыняцьце апекі Расеі пры вядзеньні міжнародных адносінаў. [[14 жніўня]] [[1921]] году была абвешчаная незалежнасьць дзяржавы, якая атрымала сваю назву ад тувінцаў. У [[1923]] годзе з краіны былі выведзеныя савецкія войскі.
Радок 88:
[[Файл:Map of Asia from the Interwar period, ca. 1932-36.jpg|thumb|right|250пкс|Амэрыканская мапа сьвету 1932—1936 гг., дзе Тува пазначаная як частка Кітайскае Рэспублікі.]]
[[Файл:Ukaz o vhozhdenii Tuvy v sostav SSSR.jpg|thumb|right|250пкс|Указ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб уваходжаньні ТНР у склад СССР, 1944 г.]]
У [[1926]] годзе дамова між [[СССР]] і Манголіяй пацьвердзіла незалежнасьць дзяржавы. Тым ня менш, астатнія краіны сьвету не прызнавалі дэ-факта незалежную ТНР з прычыны ўзьнікненьня гэтае дзяржавы на тэрыторыях, раней прымусова выключаных Расеяй са складу імпэрыі ЦынКітаю, гэтыя краіны разглядалі Тувінскую Народную Рэспубліку як частку [[Кітайская Рэспубліка (1921—1949)|Кітайскае Рэспублікі]], якая прыйшла на замену імпэрыі Цын. Першапачаткова, да [[1926]] году на тэрыторыю ТНР прэтэндавала таксама Манголія, але й пасьля савецка-мангольскае дамовы памежныя дыспуты між краінамі не былі ўрэгуляваныя, што, мажліва, паспрыяла ўваходжаньню ТНР у склад СССР (гл. ніжэй).
 
Па нападзе [[Нямеччына|Нямеччыны]] на СССР [[22 чэрвеня]] [[1941]] году на X Вялікім Хурале была прынятая дэклярацыя, у якой абвяшчалася гатоўнасьць дапамогі савецкай уладзе. [[25 чэрвеня]] [[1941]] году Тува ўступіла ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] на баку СССР, праз што ТНР стала першай замежнай дзяржавай, якая выступіла на баку СССР у Другой сусьветнай вайне. З [[1942]] году савецкае кіраўніцтва дазволіла прымаць на службу добраахвотнікаў з ТНР, яшчэ раней была аб’яўленая мабілізацыя ў савецкую армію расейскамоўных грамадзянаў.
 
[[17 жніўня]] [[1944]] году VII сэсія Малога Хуралу ТНР прыняла дэклярацыю аб уваходжаньні дзяржавы ў склад СССР, зьвярнуўшыся з хадайніцтвам у Вярхоўны Савет аб прыняцьці ТНР у склад СССР як аўтаномнай вобласьці РСФСР, [[14 кастрычніка]] гэтага ж году ghjcm,fпросьба была ўхваленая прэзыдыюмам Вярхоўнага Савету СССР, [[1 лістапада]] — Малым Хуралам. У адрозьненьне ад іншых краінаў, фармальна прынятых у склад СССР, Тувінская Народная Рэспубліка не атрымала статусу [[сьпіс рэспублік СССР|саюзнае рэспублікі]], увайшоўшы ў склад суседняе РСФСР у якасьці [[Тувінская аўтаномная вобласьць|Тувінскае аўтаномнае вобласьці]]. [[Рэфэрэндум]] па гэтым пытаньні не праводзіўся.
 
Першым сакратаром абласнога камітэту камуністычнае партыі вобласьці стаў таксама Салчак Тока, які заставаўся на гэтай пасадзе да [[1973]] году. [[10 кастрычніка]] [[1962]] году статус Тувінскае аўтаномнае вобласьці быў падвышаны да [[Тувінская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|АССР]]. Па распадзе СССР Тува атрымала статус суб’екту Расейскае Фэдэрацыі, утворанай на месцы РСФСР, з [[1992]] году атрымаўшы назву [[Рэспубліка Тыва]].
Радок 102:
 
== Сымболіка ==
[[24 лістапада]] [[1926]] году быўбылі прынятыпрынятыя першыя афіцыйныя сьцяг і герб дзяржавы, пасьля чаго іх зьмянілі ажно чатыры варыянты. Першы сьцяг краіны зьяўляўся чырвоным прастакутнікам, пасярэдзіне якога ўтрымлівалася тыповая камуністычная кампазыцыя (зямны шар, серп, скрыжаваны з граблямі), вакол утрымліваліся надпісы [[старамангольскае пісьмо|старамангольскім пісьмом]] «Тувінская Народная Рэспубліка»; герб паўтараў гэтую кампазыцыю.
 
[[18 кастрычніка]] [[1930]] году са сьцягу прыбраныя надпісы старамангольскім пісьмопісьмом, наверсе былі дададзеная абрэвіятура ''TAR'' і выява пяціканцовае зоркі, да гербавае кампазыцыі дададзеная стылізаванаястылізаваныя выявавыявы вянку і ўзыходу сонца і вянок, таксама на гэтую кампазыцыю быў зьменены герб з той розьніцай, што быў дададзены дэвіз «[[Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!]]» на тувінскай мове.
 
[[2 ліпеня]] [[1935]] году герб заменены на выяву, дзе на блакітным фоне зьлева ўверсе ўзыходзіла сонца, у цэнтры месьціліся абрысы дзяржаўнае мяжы ТНР, на фоне чаго быў выяўлены вершнік, пад якім была разьмешчаная абрэвіятура ''TAR''. Уся дадзеная кампазыцыя была зьмешчаная на сьцяг.