Тувінская Народная Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Tuvan_People's_Republic?oldid=616845996, http://ru.wikipedia.org/wiki/Тувинская_Народная_Республика?oldid=64322934 + некаторыя...
 
Радок 86:
 
== Зьнешняя палітыка ==
[[Файл:Map of Asia from the Interwar period, ca. 1932-36.jpg|thumb|right|250пкс|Амэрыканская мапа сьвету 1932—1936 гг., дзе Тува пазначаная як частка Кітайскае Рэспублікі.]]
[[Файл:Ukaz o vhozhdenii Tuvy v sostav SSSR.jpg|thumb|right|250пкс|Указ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб уваходжаньні ТНР у склад СССР, 1944 г.]]
У [[1926]] годзе дамова між [[СССР]] і Манголіяй пацьвердзіла незалежнасьць дзяржавы. Тым ня менш, астатнія краіны сьвету не прызнавалі дэ-факта незалежную ТНР з прычыны ўзьнікненьня гэтае дзяржавы на тэрыторыях, раней прымусова выключаных Расеяй са складу імпэрыі Цын, гэтыя краіны разглядалі Тувінскую Народную Рэспубліку як частку [[Кітайская Рэспубліка (1921—1949)|Кітайскае Рэспублікі]], якая прыйшла на замену імпэрыі Цын. Першапачаткова, да [[1926]] году на тэрыторыю ТНР прэтэндавала таксама Манголія, але й пасьля савецка-мангольскае дамовы памежныя дыспуты між краінамі не былі ўрэгуляваныя, што, мажліва, паспрыяла ўваходжаньню ТНР у склад СССР (гл. ніжэй).
 
Па нападзе [[Нямеччына|Нямеччыны]] на СССР [[22 чэрвеня]] [[1941]] году на X Вялікім Хурале была прынятая дэклярацыя, у якой абвяшчалася гатоўнасьць дапамогі савецкай уладзе. [[25 чэрвеня]] [[1941]] году Тува ўступіла ў [[Другая сусьветная вайна|Другую сусьветную вайну]] на баку СССР, праз што ТНР стала першай замежнай дзяржавай, якая выступіла на баку СССР у Другой сусьветнай вайне. З [[1942]] году савецкае кіраўніцтва дазволіла прымаць на службу добраахвотнікаў з ТНР, яшчэ раней была аб’яўленая мабілізацыя ў савецкую армію расейскамоўных грамадзянаў.
 
[[17 жніўня]] [[1944]] году VII сэсія Малога Хуралу ТНР прыняла дэклярацыю аб уваходжаньні дзяржавы ў склад СССР, зьвярнуўшыся з хадайніцтвам у Вярхоўны Савет аб прыняцьці ТНР у склад СССР як аўтаномнай вобласьці РСФСР, [[14 кастрычніка]] гэтага ж году просьабghjcm,f была ўхваленая прэзыдыюмам Вярхоўнага Савету СССР, [[1 лістапада]] — Малым Хуралам. У адрозьненьне ад іншых краінаў, фармальна прынятых у склад СССР, Тувінская Народная Рэспубліка не атрымала статусу [[сьпіс рэспублік СССР|саюзнае рэспублікі]], увайшоўшы ў склад суседняе РСФСР у якасьці [[Тувінская аўтаномная вобласьць|Тувінскае аўтаномнае вобласьці]]. [[Рэфэрэндум]] па гэтым пытаньні не праводзіўся.
 
Першым сакратаром абласнога камітэту камуністычнае партыі вобласьці стаў таксама Салчак Тока, які заставаўся на гэтай пасадзе да [[1973]] году. [[10 кастрычніка]] [[1962]] году статус Тувінскае аўтаномнае вобласьці быў падвышаны да [[Тувінская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|АССР]]. Па распадзе СССР Тува атрымала статус суб’екту Расейскае Фэдэрацыі, утворанай на месцы РСФСР, з [[1992]] году атрымаўшы назву [[Рэспубліка Тыва]].