Садружнасьць незалежных дзяржаваў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Commonwealth_of_Independent_States?oldid=617562724
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Садружнасць_Незалежных_Дзяржаў?oldid=1818219
Радок 48:
}}
'''Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў''' ('''СНД''', {{мова-ru|Содружество Независимых Государств, СНГ}}) — міждзяржаўнае аб’яднаньне большасьці былых саюзных [[Рэспубліка|рэспублік]] [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]].
 
== Гістарычныя перадумовы ==
У снежні [[1991]] году спыніў сваё існаваньне [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік]], і на палітычнай арэне зьявілася новае міжнароднае аб’яднаньне — Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў (СНД).
 
Распад СССР стаў вынікам узьдзеяньня шэрагу аб’ектыўных і суб’ектыўных абставінаў. Дэзінтэграцыйныя працэсы пачаліся ў Савецкім Саюзе ў сярэдзіне [[1980-я|1980-х]] гадоў. У гэты пэрыяд у краіне пачаў адчувацца палітычны і эканамічны крызіс. Кіраўніцтвам СССР была зроблена спроба эканамічных рэформаў, якія павінны былі забясьпечыць пераход да рынку, але дзеяньні рэфарматараў былі ня былі пасьялдоўнымі і да канца распрацаванымі. Старая эканамічная сыстэма зьведала сур’ёзны удар, а новая гэтак і не была створана. Усё гэта прывяло да [[інфляцыя|інфляцыі]], дэфіцытнай стала ўся прадукцыя лёгкай прамысловасьці і прадукты харчаваньня. У краіне рос стачакавы рух. Прэзыдэнт СССР [[Міхаіл Гарбачоў]] і цэнтральны ўрад, які яўна не спраўляўся з задачай пераадоленьня эканамічнага спаду і рэфармаваньня эканомікі, з кожным годам страчвалі аўтарытэт як у народа, гэтак і ў кіраўніцтва саюзных рэспублік.
 
У [[1990]] годзе быў адменены 6-ы артыкул Канстытуцыі СССР, у якім агаворвалася «кіруючая роля [[Камуністычная партыя Савецкага Саюзу|КПСС]]». Да гэтага часу ўжо адбывалася фармаваньне палітычных партыяў шырокага спэктру. Многія партыі, створаныя ў рэспубліках, выступалі з нацыяналістычных пазыцыяў, заклікалі да выхаду са складу СССР. Праявіўся крызіс нацыянальна-дзяржаўнага ўладкаваньня СССР. Аказалася, што ў краіне ёсьць нямала этнічных канфліктаў сярод якіх, напрыклад, грузіна-абхаскі, армяна-азэрбайджанскі. У абстаноўцы галоснасьці гэтыя канфлікты аказаліся на паверхні. У шэрагу рэспублік абвастрыліся адносіны паміж тытульнымі нацыямі і расейцамі, але ў кіраўніцтва краіны не было праграмы вырашэньня нацыянальных праблемаў, уменьня своечасова і эфэктыўна рэагаваць на абвастрэньне этнічных канфліктаў. Спробы вырашыць праблему з дапамогай войскаў не прывялі да станоўчых вынікаў.
 
Першы крок у напрамку да незалежнасьці зрабілі прыбалтыйскія рэспублікі — [[Летувіская ССР|Летува]], [[Латвійская ССР|Латвія]], [[Эстонская ССР|Эстонія]]. Яны разьлічвалі на тое, што па-за СССР ім удасца дасягнуць большых посьпехаў. У сакавіку 1990 году Вярхоўны Савет Летцвы аб’явіў аб узнаўленьні дзяржаўнага [[сувэрэнітэт]]у.
 
Кіраўніцтва СССР імкнулася захаваць непарушнасьць краіны. З гэтай мэтай у красавіку 1990 году быў прыняты закон «Аб разьмеркаваньні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб’ектамі фэдэрацыі». Рэспублікам прадастаўляліся больш шырокія магчымасьці ажыцьцяўляць адзін з адным эканамічнае супрацоўніцтва, уступаць у адносіны зь іншымі дзяржавамі, прымаць удзел у працы міжнародных арганізацыяў пры захаваньні пэўнай ступені кантролю з боку саюзнага цэнтру. Гэты заканадаўчы акт захоўваў адзінства СССР і стрымліваў выхад са складу самастойных рэспублік. Аднак у рэальнасьці падзеі сталі разьвівацца па-іншаму.
 
У чэрвені—ліпені 1990 годау дзяржаўны сувэрэнітэт абвесьцілі [[Расея]] і [[Украіна]]. Пачатак палітычнай самастойнасьці Беларусі быў пакладзены [[27 ліпеня]] [[1990]] году. У гэты дзень Вярхоўны Савет [[БССР]] прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. У ёй абвяшчалася вяршэнства на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі Беларускай ССР і ейных законаў.
 
Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу [[19 жніўня|19]]—[[21 жніўня]] [[1991]] ў [[Масква|Маскве]] група вышэйшых дзяржаўных і палітычных кіраўнікоў зрабіла спробу спыніць перабудову шляхам увядзеньня надзвычайнага становішча ў краіне. Аднак іхныя дзеянні былі нэўтралізаваны прыхільнікамі новага курсу. [[Жнівеньскі путч|Жнівеньскія падзеі]] садзейнічалі рэзкаму паскарэньню палітычных працэсаў і зьмяненьню палітычных сіл у краіне. Стала пытаньне аб самім існаваньні СССР.
 
[[8 сьнежня]] [[1991]] году кіраўнікі Расеі [[Барыс Ельцын]], Украіны [[Леанід Краўчук]] і Беларусі [[Станіслаў Шушкевіч]] падпісалі ў рэзыдэнцыі Віскулі ў [[Белавеская пушча|Белавескай пушчы]] пагадненьне аб дэнансацыі дамовы аб стварэньні Саюза ССР ад [[1922]] году і аб стварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнаньні з Савецкім Саюзам, аб’яднаньнем рэспублік. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненьне аб утварэньні Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў [[10 сьнежня]] [[1991]] году. Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]], [[Эстонія|Эстоніі]], [[Грузія|Грузіі]], выказалі жаданьне, каб іхныя дзяржавы сталі раўнапраўнымі чальцамі-заснавальнікамі СНД.
 
== Чальцы Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў ==
Радок 99 ⟶ 116:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons}}
{{Commons|Category:Commonwealth of Independent States}}
* [http://www.cis.minsk.by/ Афіцыйны сайт выканкаму СНД]{{ref-ru}}