Выбуховае рэчыва: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 74 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q12870 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д крыніца — https://ru.wikipedia.org/wiki/Взрывчатые_вещества?oldid=64311245
Радок 3:
 
Існуе шэраг рэчываў, таксама здольных да выбуху, як то ядзерныя і тэрмаядзерныя матэрыялы, [[антырэчыва|антырэчывы]]. Таксама існуюць мэтады ўзьдзеяньня на розныя рэчывы, якія прыводзяць да выбуху, як то ўзьдзеньне [[лазэр]]ам або [[электрычная дуга|электрычнай дугой]]. Звычайна такія рэчывы не называюць «выбуховымі». Выбуховыя рэчывы выкарыстоўваюцца ў [[зброя|зброі]], [[будаўніцтва|будаўніцтве]], [[горная справа|горнай справе]].
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Greekfire-madridskylitzes1.jpg|міні|240пкс|зьлева|Выкарыстаньне [[грэцкі агонь|грэцкага агню]]. Мініятура з мадрыдзкага сьпісу «Кронікі» [[Ян Скіліца|Яна Скіліцы]].]]
Чалавек распрацоўваў і вывучаў выбуховыя рэчывы разам з магчымасьцямі іхнага выкарыстаньня на практыцы на працягу даволі доўгага пэрыяду часу. Гістарычна першым правобразам сучасных выбуховых рэчываў можна лічыць гэтак званы «[[грэцкі агонь]]». Аўтарства дадзенай вынаходкі прыпісваецца грэку, якога клічылі Калінікас, а ў якасьці даты стварэньня складу называецца [[667]] год. Азначанае рэчыва пасьля выкарыстоўвалася рознымі народамі [[Эўропа|Эўропы]] й [[Блізкі Ўсход|Блізкага Усходу]], аднак у ходзе гістарычнага працэсу рэцэпт ягонага вырабу быў згублены. Мяркуецца, што «грэцкі агонь» складаўся зь [[серка|серкі]], [[смала|смалы]], солі і [[нягашаная вапна|нягашанай вапны]]. Асаблівасьцю дадзенага выбуховага рэчыва зьяўлялася павышэньне інтэнсіўнасьці ўзгараньня пры спробе тушэньня выкліканага ім полымя вадой. Празь некаторы час, у [[682]] годзе, у [[Кітай|Кітаі]] былі распрацаваны першыя прататыпы [[порах]]у, у склад якіх уваходзілі [[салетра]], серка і драўняны парашок. Першапачаткова сумесь ужывалася ў [[піратэхніка|піратэхніцы]], а затым набыла і ваеннае значэньне.
 
Выкарыстаньне пораху ў Эўропе паводле гістарычных згадак адносіцца прыблізна да [[1250]] году, аднак гісторыкі не валодаюць дакладнымі зьвесткамі пра тое, хто менавіта выступіў у ролі першаадкрывальніка гэтага выбуховага рэчыва. Сярод магчымых кандыдатур у профільных дасьледаваньнях называюцца, у прыватнасьці, імёны [[Бэртольд Шварц|Бэртольда Шварца]] і [[Роджэр Бэкан|Роджэра Бэкана]], а італьянскія спэцыялісты мяркуюць, што першае прымяненьне пораху варта асацыяваць з горадам [[Балёньня]]й напачатку [[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзя]], то бок [[1216]] год. Маюцца таксама зьвесткі пра тое, што дадзенае выбуховае рэчыва ў ягонай кітайскай вэрсіі выкарыстоўвалася мангольскімі заваёўнікамі пад правадырствам [[Чынгісхан]]а, якія задзейнічалі яго для падрыву гарадзкіх сьценаў пры аблозе. Гэты факт дазваляе некаторым дасьледчыкам сьцьвярджаць, што на аснове пораху была створана ў першую чаргу выбуховая, і толькі затым, агнястрэльная зброя. Празь некаторы час, у пачатку [[14 стагодзьдзе|XIV стагодзьдзя]], разгляданае выбуховае рэчыва знайшло прымяненьне ў [[артылерыя|артылерыі]], забясьпечваючы выкідваньне снарадаў з гарматаў. Распрацоўка і ўдасканаленьне агнястрэльнай зборі прывяло да заняпаду эпохі [[рыцарства]].
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Гэксаген]]
* [[Нітрагліцэрын]]
* [[Трынітраталуол]]