Міхал Вітушка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Няма апісаньня зьменаў
Радок 22:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Нясьвіж]]ы. Атрымліваў адукацыю ў [[КлецкаяБеларуская гімназія ў Клецку|Клецкай]], а пасьля [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], якую скончыў у [[1930]] годзе. Вучыўся ў [[Праскі ўнівэрсытэт|Праскім]] і [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскім унівэрсытэтах]], уваходзіў у кіраўніцтва [[Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў|Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў]] і [[Асьветнае таварыства беларусаў|Асьветнага таварыства беларусаў]] у [[Варшава|Варшаве]].
 
У жніўні [[1941]] году Міхал Вітушка — камандзір аднаго з аддзелаў [[Беларуская Самаахова|Беларускай Самааховы]] на [[Заходняе Палесьсе|Заходнім Палесьсі]], дзе Беларуская Самаахова праводзіла сумесную з [[Палеская сеч|Палескай сеччу УПА]] антысавецкую апэрацыю. Адзін з стваральнікаў беларускай паліцыі ў [[Менск]]у, да восені [[1941]] быў намесьнікам камэнданта паліцыі. У [[1942]]—[[1943]] гадох займаўся стварэньнем аддзелаў Беларускае Самааховы на [[Бранск|Браншчыне]], [[Смаленск|Смаленшчыне]] і [[Магілёў|Магілёўшчыне]]. Міхал Вітушка ўваходзіў у Цэнтральны камітэт [[Беларуская незалежніцкая партыя|Беларускай незалежніцкай партыі]], ад якога атрымаў чын генэрала. У чэрвені [[1944]] году ўдзельнічаў у [[Другі Ўсебеларускі кангрэс|II Усебеларускім кангрэсе]]. Адзін з арганізатараў плянаванага антынямецкага выступу ў Менску, мэтай якога было абвяшчэньне незалежнай [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. З лета 1944 году — афіцэр дэсантнага батальёну «[[Дальвіц]]», маёр [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]].