Канфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
слушная дата
Ryba g (гутаркі | унёсак)
Правапіс
Радок 1:
'''КанфедэрацыяКанфэдэрацыя Вялікага Княства Літоўскага''' — блёк беларускіх, летувіскіх, польскіх і жыдоўскіх арганізацыяў у 1915—17 гадох, што выпрацоўваў мадэлі беларуска-летувіска-латвійскай дзяржавы, якую меркавалася адрадзіць на тэрыторыі былога [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]].
 
Створаная на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] й [[Летува|Летувы]], акупаванай германскімінямецкімі войскамі. [[9 сьнежня]] [[1915 год]]у апублікаваны ўнівэрсал [[Канфэдэрацыя|канфэдэрацыі]], у якім паведамлялася, што асноўная мэта яе ў тым, каб «летувіскія і беларускія землі, каторыя здаўна прыналежалі да Вялікага Княства Літоўскага, а цяпер апанаваны нямецкімі войскамі, станавілі пры новых варунках гістарычных нераздзельнае цела на фундамэнце незалежнасьці [[Летува|Летувы]] і [[Беларусь|Беларусі]], як суцэльнай дзяржавы, засьцерагаючы ўсім нацыям у яе межах усе правы». Канфэдэраты зьвярнуліся да ўсіх нацыяў, арганізацыяў і грамадзян з заклікам далучыцца да іх. Унутраны лад будучай Беларуска-Летувіскай дзяржавы павінен быў вызначыць Устаноўчы сойм. У склад адроджанай дзяржавы павінны былі ўвайсьці тэрыторыі, занятыя нямецкімі войскамі: [[Ковенская губэрня|Ковенская]] і [[Віленская губэрня|Віленская]] губэрні, беларуская і летувіская часткі [[Гарадзенская губэрня|Гарадзенскай]] і [[СувалкаўскаяСувальская губэрня|СувалкаўскайСувальскай]] губэрняў, частка [[Менская губэрня|Менскай]] і летувіская частка [[Курляндзкая губэрня|Курляндзкай губэрні]].
 
Тым часам [[6 студзеня]] [[1916]] у [[Коўна|Коўне]] адбылася канфэрэнцыя летувіскіх і латыскіх арганізацыяў, якія стварылі [[Галоўны летувіскі народны камітэт]]. У дэклярацыі канфэрэнцыі гаварылася, што [[летувісы]] і [[латышы]], добраахвотна аб’яднаўшыся, утвараюць незалежную дзяржаву — ВКЛ — з 2 аўтаномнымі тэрыторыямі. Канфэрэнцыя прапанавала беларусам далучыцца да новай дзяржавы ў якасьці трэцяй аўтаномнай часткі.
 
Канцэпцыя больш шырокай [[Канфэдэрацыя|канфэдэрацыі]] была распрацаваная ў ліпені 1916 [[Беларускі народны камітэт|Беларускім народным камітэтам]]. Ягоны старшыня [[Антон Луцкевіч]] абгрунтаваў ідэю Злучаных Штатаў ад [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] да [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. У гэтую канфэдэрацыю павінны былі ўвайсьці [[Беларусь]], [[Летува]], [[Латвія]], і [[Украіна]].
 
На зьмену ідэі аб незалежнай дзяржаве з [[Аўтаномія|аўтаномнымі]] тэрыторыямі прыйшла ідэя канфэдэрацыі незалежных дзяржаваў. Гэта ідэя ўпершыню адлюстравана ў мэмарыяле беларускай дэлегацыі Лазанскай канферэнцыіканфэрэнцыі народаў Расеі (1916). Незалежніцкія ідэі ўсё больш авалодвалі і летувіскім рухам. У пачатку [[1917]] створаная [[Летувіская Тарыба]], якая выказала прэтэнзіі на беларускія землі.
 
Тым ня менш беларускія арганізацыі ў 1917 неаднойчы выказваліся аб мэтазгоднасьці стварэньня Беларуска-Летувіскай дзяржавы. У дэклярацыях, заявах і іншых дакумантах гаворка ўжо ішла пра ўсе беларускія землі — і акупаваныя немцамі, і падуладныя Расеі. Перамена пазыцыяў адбылася пад уплывам ідэяў арганізацыі [[Сувязь незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі|Сувязі незалежнасьці і непадзельнасьці Беларусі]]. Ідэю Беларуска-Летувіскай дзяржавы падтрымаў [[Беларускі нацыянальны камітэт (Менск)|Беларускі нацыянальны камітэт]] у [[Менск]]у. У верасьні 1917 канфэрэнцыя Беларускага народнага камітэту, [[Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група|Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы (БСДРГ)]] і Віленскага камітэту [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ)]] прыняла унівэрсал, у якім выказвалася пажаданьне, каб Беларусь і Летува сталі незалежнымі і непадзельнымі, усе беларускія і летувіскія землі ўвайшлі ў склад Беларуска-Летувіскай дзяржавы разам з [[Курляндыя]]й, а ў пэрспэктыве і з Украінай. [[11 сьнежня]] [[1917 год]]у была абвешчаная [[Летува|Летувіская Рэспубліка]]. БСДРГ і Віленскі камітэт БСГ разам зь іншымі арганізацыямі апублікавалі супольную дэклярацыю, у якой настойвалі на скліканьні Устаноўчага сойму, які павінен быў вырашыць пытаньне аб лёсе Беларусі і Летувы, іх межах, дзяржаўным ладзе і адносінах да суседніх дзяржаваў. Ад імя беларускіх арганізацыў была накіравана тэлеграма [[райхсканцлер]]у [[Кайзэраўская Нямеччына|Нямеччыны]] з пажаданьнем, каб «беларуска-летувіскія землі акупацыі станавілі незалежную суверэннуюсувэрэнную дэмакратычную дзяржаву, зложаную ззь дзвюхдзьвюх асноўных нацыянальных тэрыторыяў: беларускай і летувіскай, у найцясьнейшай еднасьці з Курляндыяй». На Беларускай канфэрэнцыі [[1918]] у Вільні была прынята адпаведная рэзалюцыя.
 
Імкненьне беларускіх арганізацыяў да дзяржаўнага адзінства зь Летувой, Латвіяй і Ўкраінай тлумачылася найперш эканамічнымі матывамі і жаданьнем мець выхад Беларусі да Балтыйскага і Чорнага мораў.