Прыпяць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Рэкі Ўкраіны}}
→‎Расьліннасьць: артаграфія
Радок 43:
 
== Расьліннасьць ==
Лясныя масівы разьмяшчаюцца пераважна на левабярэжжы, паміж нізоўямі рэчак Ясельда і Пціч, па правабярэжжы яны засяроджваюцца на паўднёвы захад ад Мазыра. Пераважаюць [[хвоя]] і [[дуб]]. Абалоны рэчак часта пакрываюць [[дуброва (лес)|дубровы]] і дубова-грабавыя лясы, высечкі і гары звычайна займаюць [[бярэзьнік]]і. ЛясісьасьцьЛясістасьць вадазбору каля 25%.
 
Вялікія масівы нізінных, травяных балотаў залягаюць на левабярэжжа паміж [[Агінскі канал|Агінскім каналам]] і р. Пціч (Выганаўскае, Капацэвіцкае, Грычына). Усходняй мяжой распаўсюду вялікіх балотных масіваў на правабярэжжы зьяўляецца р. Убарць. Балоты тут галоўным чынам пераходныя і верхавыя, нярэдка зарослыя лесам ці хмызьняком (Тураўскія балоты). Найбольшай забалочанасьцю вылучаюцца вадазборы рэчак Стыр, Ільва, Сьцьвіга, Убарць.