Райхскамісарыят Остлянд: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя
Karybut (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Райхскамісарыят “Остлянд”''' ([[нямецкая мова|па-нямецку]]: ''Reichskommissariat Ostland'') – аўтаномная вобласьць у складзе [[Трэці Райх|Трэйцяга Райху]] ўва [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропе]], што ўключала [[Беларусь]], [[Латвія|Латву]], [[Летува|Летуву]], [[Эстонія|Эстонію]]. Заснаваны [[25 ліпеня]] [[1941]]. Райхскамісарыят “Остлянд” непасрэдна падначальваўся райхсміністру акупаваных усходніх земляў [[АльфрэдРозэнбэрг|А. Розэнбэрґу]]. Галоўны друкаваны ворган камісарыяту – “Deutsche“[[Deutsche Zeitung im Ostland”Ostland]]” (“Нямецкая газэта ўва ўсходніх землях”).
 
Напачатку райхскамісарыят даходзіў на захадзе да межаў Нямецкага Райху, паўночная й усходняя мяжа прыходзіла па [[Заходняя Дзьвіна|Дзьвіне]], паўдзённая – па лініі [[Друя]]-[[Малетай]]-[[Ранміскес]]-[[Вітуціс]]. Цэнтар знаходзіўся ў [[Коўна|Коўні]]. Райхскамісарам быў прызначаны [[Гінрых Лёзэ]].
 
[[1 жніўня]] да Райхскамісарыяту быў далучаны прыхвронтавы раён. Новыя землі на паўночным захадзе даходзілі да ўсходніх межаў Райху, паўдзённыя й усходнія межы амаль супадалі зь летувіскай мяжой [[1940]] году, уключаючы ў т.л. [[Віленскі край]].
 
Чарговае пашырэньне “Остлянду” адбылося [[1-га верасьня]]. На гэты раз Райхскамісарыят межаваў на захадзе з Райхам і [[Акруга Беласток|акругай Беласток]], на поўдні – з [[Райхскамісарыят Украіна|Райхскамісарыятам “Украіна”]]. Усходняя й паўночная межы праходзілі па лініі [[Санкевічы]]-[[Леніна]]-рака [[Случ]]-[[Рудзенск]]-[[Сьмілавічы]]-[[Барысаў]]-[[Дзісна]] да Дзьвіны. Цэнтар быў перанесены ў [[Рыга|Рыгу]].
 
[[1 лістапада]] [[1941]] да акругі Беласток адышла Горадня[[Гародня]].
 
Перадапошняе пашырэньне “Остлянду” адбылося [[5 сьнежня]] [[1941]], калі былі далучаныя эстонскія землі. У [[1944]] у сувязі з наступам ЧырвонаеСавецкае Арміі на Ўкраіне да акругі “Беларусь” былі далучаныя [[Берасьце]], [[Кобрын]] і [[Пінск]].
 
[[8 верасьня]] [[1944]] райхскамісарам “Остлянду” стаў былы кіраўнік Украіны [[Эрых Кох]].
 
Паводле [[Швэрын фон Крозыґк|Швэрына фон Крозыґка]], райхсміністра фінансаў, на [[люты]] [[1944]] з акупаваных земляў было вывезена грошаў і атрымана падаткаў на суму 753,6 мільёнаў райхсмарак. За гэты-ж час з “Остлянду” й “Украіны” на працу ў Нямеччыну было вывезена 380 000 сельскагаспадарчых работнікаў і 247 000 работнікаў прамысловасьці.
 
Райхскамісарыят уключаў у свой склад акругі:
* Беларусь: цэнтар – [[Менск]], генэральны камісар – [[Bільгельм Кубэ]], пасьля [[Курт фон Ґотбэрґ]]; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі [[Баранавічы]], [[Вялейка|Вялейку]], [[Ганцавічы]], [[Глыбокае]], [[Ліда|Ліду]], [[Менск]], [[Наваградак]], [[Слонім]] і [[Слуцак]].
* Летува: цэнтар – Коўня, генэральны камісар – [[Тэадор Адрыян фон Рэнтэльн]]; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі Коўню, [[Панявеж]], [[Шаўлі]] й [[Вільня|Вільню]].
* Латва: цэнтар – Рыга, генэральны камісар – [[Ота Генрых Дрэксьлер]]; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі [[Дзьвінск]] (Дзюнабурґ, Даўгаўпілс), [[Лібава|Лібаву]] (Ліепая), [[Мітава|Мітаву]] (Елгава), Рыгу і [[Вольмар]] (Вальмера).
* Эстонія: цэнтар – Рэвэль ([[Талін]]) , генэральны камісар – [[Карл Зыґізмунд Літцман]]; гебітскамісарыяты, ці абласныя камісарыяты, сваім цэнтрамі мелі [[Курэсарэ]], ДэрптДорпат ([[Тарту]]), [[Пярну]], [[Пячоры]], [[Раквэрэ]].
 
Апроч інстытуту намесьніцтва – нямецкіх генэральных камісараў – у акругах былі створаныя мясцовыя калябаранцкія арганізацыі:
* Беларусь – прэзыдэнт [[Беларуская Цэнтральная Рада|Беларускае Цэнтральнае Рады]] [[Радаслаў Астроўскі]] ([[1887]]-[[1976]])
* Латва – генэральны дырэктар [[Оскарс Данкерс]] ([[1883]]-[[1965]])
* Летува – генэральны дарадца [[Пятрас Кубілюнас]] ([[1894]]-[[1946]])
* Эстонія – нацыянальны дырэктар [[Хяльмар Ёханэс Мяэ]] ([[1901]]-[[1978]])
 
[[Катэгорыя:Другая сусьветная вайна на Беларусі]]