Пётар з Гонядзі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д {{Бібліяінфармацыя}}
выпраўленьне спасылак
Радок 30:
Неўзабаве пад уплывам лістоў [[Мігель Сэрвэт|Мігеля Сэрвэта]] і поглядаў прафэсара Матэа Грыбальдзі прыняў [[Антытрынітарызм|антытрынітарыянскую веру]]. Быў адным з заснавальнікаў [[Анабаптызм|анабаптысцкага]] руху ў Рэчы Паспалітай. Улетку 1555 року, вяртаючыся на радзіму, навязаў кантакты з [[Чэскія браты|мараўскімі братамі]] і запрасіў іх у Польшчу.
 
Пасьля таго, як у 1556 року ў [[Кракаў|Кракаве]] Пётар выдаў уласны трактат «De filio Dei homine Christo Iesu» ({{Мова-be|«Пра сына Божага, чалавека Хрыста»|скарочана}}), ён на наступаваным [[Піньчаў]]скім сынодзе быў [[Адлучэньне ад царквы|адлучаны ад царквы]] і прыгавораны да выгнаньня з [[Малапольскае ваяводзтва|Малапольскага ваяводзтва]]. Тым ня меней ён карыстаўся падтрымкай дробнай шляхты ў Літве і на [[Падляшша|Падляшшы]]. У 1558 року пры падтрымцы літоўскага магната [[ЯкЯн Кішка|Яна Кішкі]] замешкаў у [[Венграў|Венграве]], дзе быў міністрам (сьвятаром) мясцовай пратэстанцкай грамады да свайго скону. У тым самым року на сынодзе ў [[Берасьце|Берасьці]] ўпершыню выступіў супраць хросту немаўлятаў.
 
Памёр у 1573 року падчас [[Эпідэмія|эпідэміі]]. Ягоныя пасьлядоўнікі: [[Павал зь Візны]], [[Якуб з Калінаўкі]], [[Марцін Чаховіц]]<ref>Пётр з Ганязі // {{Літаратура/ЭВКЛ|2}} — С. 430</ref>.