Розьніца паміж вэрсіямі «Ёган Кеплер»

15 байтаў выдалена ,  6 гадоў таму
выпраўленьне спасылак
д (→‎Апошнія гады: кірылічная «х»)
(выпраўленьне спасылак)
|Сайт =
}}
'''Ёган Кеплер''' ({{мова-de|Johannes Kepler}}, {{мова-la|Ioannes Keplerus}}; [[27 сьнежня]] [[1571]], [[Вайль-дэр-Штат]]  — [[15 лістапада]] [[1630]], [[Рэгенсбург]])  — нямецкі матэматык, астраном і оптык. Адкрыў [[законы руху плянэтаў]]. Адкрыцьці Кеплера паслужылі [[Ісак Ньютан|Ісаку Ньютану]] асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|гравітацыі]]. Аўтар матэматычных працаў, у якіх утрымліваліся першыя элемэнты інтэгральнага зьлічэньня.
 
== Біяграфія ==
 
=== Раньнія гады ===
Ёган нарадзіўся ў [[імпэрскі горад|імпэрскім горадзе]] [[Вайль-дэр-Штат|Вайль-дэр-Штаце]], каля [[Штутгарт]]а, сёньненшяй фэдэральнай зямлі [[Бадэн-Вюртэмбэрг]]. Ягоны бацька служыў наймітам у [[Гішпанскія Нідэрлянды|Гішпанскіх Нідэрляндах]]. Калі юнаку было 18 гадоў, бацька адправіўся ў чарговы паход і зьнік назаўсёды. Маці Кеплера, [[Катарына Кеплер]], ўтрымоўвала карчму, падзарабляла варажбой і травалячэньнем<ref>''Лишевский В. П.'' «Кеплер и его законы движения планет». Земля и Вселенная, № 1 (1994), с. 63-69</ref>.
 
Цікавасьць да [[астраномія|астраноміі]] зьявалася ў Кеплера яшчэ ў дзіцячыя гады, калі ягоная маці паказала ўразьліваму хлопчыку [[Вялікая камэта 1577 году|яскравую камэту]] ([[1577]]), а пазьней  — [[месячнае зацьменьне]] ([[1580]]). У [[1589]] годзе Кеплер скончыў школу пры [[Маўльброн (манастыр)|манастыры Маўльброн]], выявіўшы выбітныя здольнасьці<ref>''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 29-36.</ref>. Гарадзкія ўлады прызначылі яму стыпэндыю для дапамогі ў далейшым навучаньні.
 
У [[1591]] годзе ён паступіў ува ўнівэрсытэт у [[Тубінген]]е  — спачатку на факультэт [[мастацтва|мастацтваў]]ў, да якіх тады прылічвалі й [[матэматыка|матэматыку]] з астраноміяй. Праз нейкі час Ёган перайшоў на [[тэалёгія|тэалягічны]] факультэт, дзе ўпершыню пачуў пра ідэі [[Мікалай Капэрнік|Мікалая Капэрніка]] аб [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|геліяцэнтрычнай сыстэме сьвету]] й адразу ж стаў ягоным прыхільнікам<ref>''Robert S. Westman''. «Kepler’s Early Physico-Astrological Problematic». Journal for the History of Astronomy, 32 (2001): pp 27-36.</ref>.
 
Першапачаткова Кеплер плянаваў стаць [[пратэстанцтва|пратэстанцкім]] [[сьвятар]]ом, але дзякуючы выдатным матэматычным здольнасьцям быў запрошаны ў [[1594]] годзе чытаць лекцыі па матэматыцы ўва [[Грацкі ўнівэрсытэт|ўнівэрсытэт горада Грац]], які зараз знаходзіцца ў [[Аўстрыя|Аўстрыі]].
 
[[Файл:Kepler-solar-system-1.png|міні|«Кубак Кеплера»: мадэль [[Сонечная сыстэма|Сонечнай сыстэмы]] зь пяці [[Плятонава цела|плятонавых целаў]]]]
У Грацы Кеплер правёў шэсьць гадоў. Тут у [[1596]] годзе выйшла ягоная першая кніга «Таямніца сьвету» (Mysterium Cosmographicum). У ёй Кеплер паспрабаваў знайсьці таемную гармонію [[сусвет|СусьветуСусьвет]]у, дзеля чаго супаставіў да [[арбіта]]ў пяці вядомых тады [[плянэта]]ў (сфэру Зямлі ён вылучаў асабліва) розныя «Плятонавы целы» ([[правільныя шматграньнікі]]). Арбіту [[Сатурн (плянэта)|Сатурна]] ён прадставіў як кола на паверхні шара, апісанага вакол куба. У куб у сваю чаргу быў упісаны шар, які павінен быў прадстаўляць арбіту [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. У гэты шар быў упісаны [[тэтраэдр]], апісаны вакол шара, які прадстаўляў арбіту [[Марс (плянэта)|Марса]] й г. д. Гэтая праца пасьля далейшых адкрыцьцяў Кеплера страціла сваё першапачатковае значэньне, хоць бы таму, што арбіты плянэтаў апынуліся не кругавымі, тым ня менш у наяўнасьць схаванай матэматычнай гармоніі Сусьвету Кеплер верыў да канца жыцьця. у [[1621]] годзе ён перавыдаў «Таямніцу сьвету», занясучыўшы ў яе шматлікія зьмяненьні й дапаўненьні<ref>''Field, J. V.'' «Kepler’s geometrical cosmology». Chicago: Chicago University Press, 1988, ISBN 0-226-24823-2, Chapter IV.</ref>.
 
Кнігу «Таямніца сьвету» Кеплер паслаў [[Галілео Галілей|Галілею]] й [[Тыха Брагэ]]. Галілей адобрыў [[геліацэнтрызм|геліяцэнтрычны]] падыход Кеплера, але містычную [[нумэралёгія|нумэралёгію]] не падтрымаў. У далейшым яны вялі ажыўленую перапіску, і гэтая акалічнасьць (зносіны з «герэтыком»-[[пратэстант]]ам) на [[Працэс Галілея|судзе над Галілеем]] была асабліва падкрэсьлена як абцяжваючая віну Галілея. Тыха Брагэ таксама адхіліў надуманыя пабудовы Кеплера, аднак высока ацаніў ягоныя веды, арыгінальнасьць думкі й запрасіў Кеплера да сябе.
 
У [[1597]] годзе Кеплер пашлюбаваўся з удавой Барбарай Мюлер фон Мулек. Іхныя першыя двое дзяцей памерлі ў маленстве, а жонка захварэла [[эпілепсія|эпілепсіяй]]й. У давяршэньне нягод, у [[каталіцызм|каталіцкім]] Грацы пачынаюцца ганеньні на пратэстантаў. Кеплер занесены ў сьпіс гнаных «герэтыкоў» і вымушаны быў пакінуць горад. Ён прыняў запрашэньне Тыха Брагэ, які да гэтага часу пераехаў у [[Прага|Прагу]] й служыў пры двары імпэратара [[Рудольф II (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Рудольфа II]] астраномам і астролягам.
 
=== Прага ===
[[Файл:Karlova str No4, Prague Old Town.jpg|міні|зьлева|Дом у Празе, дзе жыў Кеплер]]
У [[1600]] годзе Кеплер прыбыў у [[Прага|Прагу]], дзе правёў дзесяць гадоў  — самы плённы пэрыяд свайго жыцьця. Неўзабаве высьветлілася, што погляды Капэрніка й Кеплера на астраномію Тыха Брагэ падзяляў толькі збольшага. Каб захаваць [[геацэнтрызм]], Брагэ прапанаваў кампрамісную мадэль: ўсе плянэты, акрамя Зямлі, круцяцца вакол Сонца, а Сонца круціцца вакол нерухомай Зямлі. Гэтая тэорыя атрымала вялікую вядомасьць і на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў зьяўлялася асноўным канкурэнтам [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|сыстэмы сьвету Капэрніка]].
 
[[Файл:Brahe kepler.jpg|міні|220пкс|Помнік Кеплеру й Брагэ ў Празе]]
Пасьля сьмерці Брагэ ў [[1601]] годзе Кеплер стаў ягоным пераемнікам на пасадзе. Скарб імпэратара з-за бясконцых войнаў быў пастаянна пусты, таму дараваньне Кеплеру плацілі рэдка й няшмат. Ён вымушаны быў падзарабляць складаньнем [[гараскоп]]аў. Кеплеру прыйшлося таксама весьці шматгадовую цяжбу з нашчадкамі Тыха Брагэ, якія спрабавалі адабраць у яго, сярод іншай маёмасьці нябожчыка, таксама й вынікі астранамічных назіраньняў. У рэшце рэшт ад іх Ёгану атрымалася адкупіцца<ref>''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 111—122.</ref>. У [[1604]] годзе Кеплер апублікаваў свае назіраньні за [[звышновая|звышновай]] зоркай, званай цяпер [[SN 1604|ягоным імем]].
 
Быўшы добрым назіральнікам, Тыха Брагэ за шмат гадоў склаў аб'ёмнуюаб’ёмную працу па назіраньні плянэтаў і сотняў [[зорка|зорак]], прычым дакладнасьць ягоных вымярэньняў была істотна вышэйшай за ягоных папярэднікаў. Дзеля падвышэньня дакладнасьці Брагэ ўжываў як тэхнічныя ўдасканаленьні, так і спэцыяльную мэтодыку нэўтралізацыі хібнасьцяў назіраньня. Асабліва каштоўнай была сыстэматычнасьць вымярэньняў.
 
На працягу некалькіх гадоў Кеплер ўважліва вывучаў дадзеныя Брагэ й у выніку дбайнага аналізу прыйшоў да высновы, што траекторыя руху [[Марс (плянэта)|Марса]] ўяўляе сабой не круг, а [[эліпс]], у адным з [[Фокус (матэматыка)|фокусаў]] якога знаходзіцца [[Сонца]]  — становішча, вядомае сёньня як ''першы закон Кеплера''. Далейшы аналіз прывёў да ''другога закона'': радыюс-вэктар, які злучае плянэту й Сонца, у роўны час апісвае роўныя плошчы. Гэта азначала, што чым далей плянэта знаходзіцца ад Сонца, тым павольней яна рухаецца.
 
Абодва законы былі сфармуляваны Кеплерам у [[1609]] годзе ў кніжцы «Новая астраномія», прычым, дзеля асьцярожнасьці, ён адносіў іх толькі да Марса. Новая мадэль руху выклікала вялікую цікавасьць сярод пасьлядоўнікаў Капэрніка, але не ўсе яны яе прынялі. Галілей кеплеравы эліпсы рашуча адкінуў<ref>'''Max Caspar''. «Kepler». New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 192-197192—197.</ref>. У [[1610]] годзе Галілей паведаміў Кеплеру аб адкрыцьці спадарожнікаў [[Юпітэр (плянэта)|Юпітэра]]. Кеплер сустрэў гэтае паведамленьне зь недаверам і ў палемічнай працы «Гутарка з Зорным весьнікам» прывёў некалькі гумарыстычных пярэчаньняў, як то: «незразумела, дзеля чаго быць [спадарожнікам], калі на гэтай плянэце няма нікога, хто б мог любавацца гэтым відовішчам»<ref>''Д. Антисери'' и ''Дж. Реале''. «Западная философия от истоков до наших дней. От Возрождения до Канта». СПб, Пневма, 2002, стр. 195</ref>. Але пазьней, атрымаўшы свой асобнік тэлескопа, Кеплер зьмяніў сваё меркаваньне, пацьвердзіў назіраньне спадарожнікаў і сам заняўся тэорыяй лінзаў. Вынікам ягонай працы сталі удасканалены тэлескоп і фундамэнтальная праца «Дыёптрыка».
 
У Празе ў Кеплера нарадзіліся два сына й дачка. У [[1611]] годзе старэйшы сын Фрыдрых памёр ад [[натуральная воспа|воспы]]. У гэты ж час псыхічнахворы імпэратар Рудольф II, атрымаўшы паразу ў вайне з уласным братам [[Матыяс Габсбург|Матыясам]], зракаецца на ягоную карысьць ад [[Чэхія|чэскай кароны]] й неўзабаве памірае. Пасьля гэтага Кеплер пачаў зборы для пераезду ў [[Лінц]], але яшчэ ў Празе пасьля доўгай хваробы памерла ягоная жонка Барбара.
{{Commons|Category:Johannes_Kepler}}
* [http://www.keplersdiscovery.com/AstronomiaNova.html Kepler’s discovery] (анімацыя на тэму «Новай астраноміі» Кеплера)
* [http://wlymscience.larouchepac.com/~animationskepler/newastronomy/newastronomy.html Johannes Kepler’s ''New Astronomy'']
* Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робэртсан. [http://www-groups.dcs.st-and.ac.uk/~history/Mathematicians/Kepler.html|Johannes Kepler] у архіве MacTutor.
* [http://www.johanneskepler.info JohannesKepler.Info] Kepler information and community website.
* [http://posner.library.cmu.edu/Posner/books/book.cgi?call=520_K38PI ''Harmonices mundi''] («The Harmony of the Worlds») in fulltext facsimile.
* [http://contentdm.lindahall.org/u?/star_atlas,6264 ''De Stella Nova in Pede Serpentarii''] («On the new star in Ophiuchus'sOphiuchus’s foot») in full text facsimile at Linda Hall Library.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кеплер, Ёган}}
Ананімны ўдзельнік