Сэктар Газа: розьніца паміж вэрсіямі

тэрыторыя ў Палестыне
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Gaza_Strip?oldid=617543262
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 13:26, 19 ліпеня 2014

Сэктар Газа (па-арабску: قطاع غزة‎) — палестынская вобласьць на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора, якая мяжуе Эгіптам на паўднёвым-захадзе на працягу 11 кілямэтраў і Ізраілем на ўсходзе і на поўначы, маючы агульную мяжу ў 51 км.

Сэктар Газа
араб. قطاع غزة
Сьцяг Сэктару Газы
Сьцяг
Месцазнаходжаньне Сэктару Газы
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Газа
Найбуйнейшы горад Газа
Форма кіраваньня Паўпрэзыдэнцкая рэспубліка
Махмуд Абас
Рамі Хамдала
Плошча
 • агульная

360 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 • шчыльнасьць

1 816 379
13 069/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$1,35 млрд
$6 100
Валюта Эгіпецкі фунт (EGP),
Новы ізраільскі шэкель (ILS)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Дамэн верхняга ўзроўню .ps
Тэлефонны код ++970
Цяпер зьяўляецца часткай Палестынская аўтаномія

У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіраваньня рэгіёну Газы праз Палестынскую аўтаномію. Да гэтага ў Сэктары Газа была месцам вайсковай акупацыі, у апошні час Ізраілем (19671994), ад гэтага Эгіптам (19581967). У пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі Газа ўваходзіла ў склад Сырыйскага вілаету. З 2007 году рэгіён дэ-факта кантралюецца групіроўкай ХАМАС. У 2012 годзе Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дала Палестыне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёе арганізацыі[1]. Сэктар Газа разам з заходнім берагам ракі Ярдан зьяўляюцца часткай палестынскай тэрыторыі, вызначанай у нарвэскіх пагадненьнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[2].

Мусульмане-суніты складаюць пераважную частку палестынскага насельніцтва ў Сэктары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91% згодна са зьвестамі 2014 году[3]. Аднак існуе абмежаваная магчымасьць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сэктару Газы складае 1,8 млн чалавек[3].

У 2014 годзе пасьля замірэньня ХАМАС і ФАТХ сфармавалі адзіны палестынскі ўрад у Палестыне. У ліпені 2014 году, пасьля экскаляцыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало апэрацыю «Непарушная скала».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі