TUT.BY: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артыкул ужо не зьяўляецца накідам (большы за 10 кб)
→‎Гісторыя: +крынiца
Радок 31:
Далей зьявіліся сэрвісы пошуку працы, пошукавы сэрвіс і многія іншыя — усяго звыш за 50. У [[2008]] годзе — уласная сацыяльная сетка «Я тут!».
 
У лютым [[2009]] году на базе беларускага парталу яго ўладальнікі разам з партнэрамі адчынілі аналягічны партал ў [[Казахстан]]е — [[NUR.KZ]]. У сакавіку кампанія абвясьціла аб пераходзе паштовага сэрвісу на плятформу [[Google Apps]]<ref>[http://it.tut.by/183827 Юрий Зиссер: Конкуренцию очень чувствуем]{{ref-ru}}</ref>.
 
[[25 чэрвеня]] 2009 году некаторыя браўзэры ([[Firefox]], [[Chrome]], [[Safari]]) і пошукавы сэрвіс [[Google]] пачалі выдаваць сваім карыстачам папярэджаньне пра тое, што на навінавых старонках news.tut.by і it.tut.by, а таксама на Форумах TUT.BY можа знаходзіцца небясьпечнае праграмнае забесьпячэньне: ''«Маецца інфармацыя пра тое, што сайт news.tut.by выкарыстоўваецца для нападаў на кампутары карыстачоў… Сайты, якія атакуюць кампутары, спрабуюць усталяваць праграмнае забесьпячэньне, якое выкрадае пэрсанальную інфармацыю, шкодзіць вашай сыстэме ці выкарыстоўвае ваш кампутар для нападаў на іншыя кампутары''». Папярэджаньне заснавана на выніках сканаваньня рэсурсаў пошукавым робатам Google. «''У выніку праведзенай праверкі шкоднаснага ПА на навінавых старонках TUT.BY выяўлена не было''», — паведаміў тэхнічны дырэктар TUT.BY Дзяніс Атвалка.