Оскар Рамэра: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
У трынаццацігадовым узросьце паступіў у сэмінарыю ў Сан Мігелі, адкуль быў пераведзены ў нацыянальную сэмінарыю ў Сан-Сальвадоры. Пасьля працягнуў навучаньне ў [[Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт|Грыгарыянскім унівэрсытэце]] ў [[Рым]]е, дзе атрымаў ліцэнцыят у тэалёгіі.
 
4 красавіка 1942 у [[Рым]]е быў [[Пасьвечаньне|рукапакладзены]] ў сьвятары<ref name="un">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.un.org/en/events/righttotruthday/romero.shtml|загаловак = Archbishop Oscar Arnulfo Romero|фармат = |назва праекту = International Day for the Right to the Truth Concerning Gross Human Rights Violations and for the Dignity of Victims|выдавец = [[ААН]]|дата = 26 чэрвеня 2014|мова = en|камэнтар = }}</ref>. У 1943 быў адкліканы біскупам на радзіму, куды накіраваўся ззь сябрам-сьвятаром айцом Вальядарасам. На [[Куба|Кубе]] іх затрымала паліцыя і зьмясьціла ў лягер для [[Інтэрнаваньне|інтэрнаваных]], бо яны прыбылі з [[Італійскі фашызм|фашысцкае Італіі]]. Прабылі ў зьняволеньні некалькі месяцаў і былі вызваленыя толькі дзякуючы хваробе Вальядараса.
 
На радзіме Рамэра атрымаў прызначэньне ў муніцыпалітэт [[Анаморас]], пасьля пераехаў у [[Сан-Мігель (Сальвадор)|Сан-Мігель]], дзе служыў парафіяльным сьвятаром цягам 20 гадоў<ref name="un"/>. Разьвіваў разнастайныя апостальскія групы, стварыў групу ананімных алькаголікаў, удзельнічаў у пабудове катэдральнага сабору. Пасьля быў прызначаны рэктарам міжепархіяльнай [[Сэмінарыя|сэмінарыі]] ў Сан-Сальвадоры. У 1966 року быў абраны сакратаром япіскапальнай канфэрэнцыі [[Сальвадор]]у. Таксама стаў галоўным рэдактарам епархіяльнай газэты ''Orientación'', якая пры ім трымалася ўмеранага [[кансэрватызм]]у і адстойвала традыцыйнае паняцьце пра настаўную ролю царквы (Magisterium Ecclesiae).
Радок 91:
23 лютага 1977 Рамэра стаў арцыбіскупам Сан-Сальвадору. Гэта выклікала пэўнае незадаволеньне і скептыцызм з боку больш прагрэсіўнае часткі сальвадорскіх сьвятароў, асабліва прыхільнікаў [[марксізм]]у; дзяржава ж вітала ягонае прызначэньне.
 
12 сакавіка 1977 невядомыя ў вайсковай форме расстралялі сябра Рамэры, прагрэсіўнага сьвятара-[[езуіт]]а [[Рутыліё Грандэ]], арганізатара хрысьціянскіх нізавых суполак сярод найбяднейшых сялянаў. Ягоная сьмерць аказала надзвычайны ўплыў на Рамэра, які пазьней заўважыў: «Гледзячы на мёртвага Рутыліё, я падумаў: „Калі яго забілі за тое, што ён рабіў, значыць, мая чарга ісьці па тым жа шляху“»<ref>{{Артыкул|аўтар = Michael A. Hayes, David Tombs.|загаловак = Truth and memory: the Church and human rights in El Salvador and Guatemala|арыгінал = |спасылка = http://books.google.by/books?id=jJc83fZHD8EC&pg=PA48&lpg=PA48&hl=en#v=onepage&q&f=false|аўтар выданьня = |выданьне = |тып = |месца = |выдавецтва = Gracewing Publishing|год = April 2001|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = 978-0-85244-524-2}}</ref>. Рамэра заклікаў урад на чале з [[Артура Арманда Маліна]]м высьветліць абставіны сьмерці сябра, аднак ягонае патрабаваньне праігнаравалі. У прэсе пачалася кампанія супраць «сьвятароў трэцяга сьвету», якіх абвясьцілі вінаватымі уў распальваньні варажнечы і клясавае барацьбы<ref name="infed.org">{{Спасылка|аўтар = John Dickson.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = 2005|url = http://infed.org/mobi/oscar-romero-of-el-salvador-informal-adult-education-in-a-context-of-violence/|загаловак = Oscar Romero of El Salvador: informal adult education in a context of violence|фармат = |назва праекту = infed|выдавец = |дата = 26 чэрвеня 2014|мова = en|камэнтар = }}</ref>. У адказ на забойства айца Рутыліё Рамэра выказаў нечаканы радыкалізм, выступіўшы супраць галечы, сацыяльнае няроўнасьці, забойстваў і катаваньняў<ref name="Eaton">{{Артыкул|аўтар = Eaton, Helen-May.|загаловак = The impact of the Archbishop Oscar Romero's alliance with the struggle for liberation of the Salvadoran people: A discussion of church-state relations (El Salvador)|арыгінал = |спасылка = http://scholars.wlu.ca/etd/116/|аўтар выданьня = |выданьне = Theses and Dissertations (Comprehensive)|тып = |месца = |выдавецтва = Wilfrid Laurier University|год = 1991|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.
 
[[Файл:Oscar Romero by puigreixach.jpg|thumb|300px|left|Оскар Рамэра (пастэль)]]
Радок 105:
24 сакавіка 1980 року пад час [[набажэнства]] ў капліцы больніцы «Боскага провіду» арцыбіскуп Рамэра быў забіты стрэлам у галаву зь вінтоўкі [[М-16]]А1. Забойства адбылося празь дзень пасьля казані, у якой ён заклікаў сальвадорскіх жаўнераў як багабоязных хрысьціянаў спыніць гвалт і парушэньні [[Правы чалавека|правоў чалавека]].
 
Імаверна, Рамэра загінуў ад рук правых [[Эскадроны сьмерці|эскадронаў сьмерці]]. Гэтую думку пацьвярджае афіцыйны даклад [[ААН]] 1993 року, дзе паведамляецца, што загад пра забойства аддаў [[Рабэрта д’Абюсон]], заснавальнік і лідэр [[Нацыяналістычны рэспубліканскі зьвяз|Нацыяналістычнага рэспубліканскага альянсу]], нэафашыст і арганізатар эскадронаў сьмерці. У 2004 суд ЗША паводле іску праваабарончае арганізацыі «Цэнтар правасудзьдзя і адказнасьці» прызнаў Альвара Рафаэля Саравію, начальніка бясьпекі пры Рабэрта д’Абюсонэ ій актыўнага ўдзельніка эскадронаў сьмерці, вінаватым у падрыхтоўцы і ўдзеле ў забойстве арцыбіскупа Рамэры.
 
Пахаваньне Рамэры адбылося ў катэдральным саборы Сан-Сальвадору. На [[Рэквіем|памінальнай службе]] 30 сакавіка 1980 прысутнічала болей за 250 тысячаў чалавек з розных краінаў сьвету. Пад час цырымоніі на плошчы перад саборам выбухнула бомба, пасьля чаго прагучалі стрэлы. Пачалася паніка, падчас якой загінулі некалькі дзясяткаў чалавек. Забойства Рамэры стала прадмовай да [[Сальвадорская грамадзянская вайна|грамадзянскай вайны ў Сальвадоры]].