Віктар Скорабагатаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Віктар_Іванавіч_Скорабагатаў?oldid=1789304
 
Радок 30:
Скончыў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускую кансэрваторыю]] (1977). 3 1977 саліст [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету|Нацыянальнага тэатру опэры Беларусі]], адначасова з [[1985]] выкладае ў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай акадэміі музыкі]]. У 1980—81 стажыраваўся ў тэатры «[[Ля Скаля]]» ([[Мілян]]). 3 1992 — мастацкі кіраўнік створанай ім «[[Беларуская капэля|Беларускай капэлі]]».
 
Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з найбуйнейшых камэрных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусьветнай клясыкі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партыйпартыяў нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляваньне караля Стаха» [[Уладзімер Солтан|У. Солтана]]), Мэфістофель («[[Фаўст (опэра)|Фаўст]]» [[Антоні Генрык Радзівіл|А. Радзівіла]], опэра адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесься» [[Анатоль Багатыроў|А. Багатырова]]). Іншыя ролі: Нікляўс («[[Казкі Гофмана]]» [[Ж. Афэнбах]]а), Жэрмон («[[Травіята]]» [[Дж. Вэрдзі]]), Валянцін («Фаўст» [[Ш. Гуно]]), Малятэсуа («Дон Паскуале» [[Г. Даніцэцьці]]), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вясельле Фігара», «Чароўная флейта» [[В. А. Моцарт]]а), Фігара («Сэвільскі цырульнік» [[Дж. Расіні]]), Ялецкі, Анегін, Рабэрт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Ялянта» [[П. Чайкоўскі|П. Чайкоўскага]]), Маэстра («Маэстра капэля» [[Д. Чымароза]]). У 1988—94 ажыцьцявіў першы ў беларускім выканаўчым мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталёгія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX стст.»
 
Дасьледуе старадаўнюю [[Музыка Беларусі|беларускую музыку]], творчасьць малавядомых беларускіх кампазытараў, у тым ліку [[Ян Тарасевіч|Я. Тарасевіча]]. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар сэрыйсэрыяў нотных выданьняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фэстывалю «Адраджэньне беларускай капэлі» (з 1991).
 
== Узнагароды ==