Алькаля-дэ-Энарэс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шчыльнасьць
Радок 28:
|Вышыня = 588
|Унутраны падзел =
|Колькасьць насельніцтва = 203 924203924
|Тэндэнцыя колькасьці насельніцтва=
|Год падліку колькасьці = 2012
Радок 72:
|Колер = {{Колер|Гішпанія}}
}}
'''Алькаля-дэ-Энарэс''' ({{мова-es|Alcalá de Henares}})  — горад у [[Гішпанія|Гішпаніі]], які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці [[Мадрыд (аўтаномная супольнасьць)|Мадрыд]], у 35 кілямэтрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны. Цэнтар гораду занесены ў сьпіс [[Сусьветная спадчына ЮНЭСКО|Сусьветнай спадчыны]] [[ЮНЭСКО]]. У горадзе было створана адно зь першых біскупстваў у Гішпаніі.
 
== Гісторыя ==
Першыя людзі пасяліліся тут яшчэ ў часы [[нэаліт]]у, потым у гэтай мясцовасьці нейкі час жылі плямёны [[кельты|кельтаў]], а ў [[1 стагодзьдзе да н. э.|I стагодзьдзі да н.  э.]] рымляне заснавалі тут горад Камплютум ({{мова-la|Complutum|скарочана}}). Паводле загаду імпэратара [[Дыяклецыян]]а ў [[306]] годзе тут пакаралі сьмерцю двух хлопчыкаў-хрысьціянаў, Хуста і Пастара, пасьля чаго ў горад пацягнуліся паломнікі, праз стагодзьдзе [[Арцыбіскупства Таледа|арцыбіскуп Таледа]] кананізаваў пакутнікаў, шанаваных у Гішпаніі па гэты дзень. Пасьля рымлянаў навакольныя землі належалі [[вэстготы|вэстготам]].
 
З [[711]] году мясцовасьць трапіла пад уладу [[арабы|арабаў]] , якія ўзьвялі на высокім пагорку ледзь у бок ад рымскага паселішча крэпасьць. [[3 траўня]] [[1118]] году горад быў адбіты войскамі арцыбіскупа Таледа, і новыя жыхары аддалі перавагу ўсталявацца на рымскім месцы, пакінуўшы замак разбурацца. Горад разьвіваўся ў асноўным дзякуючы ажыўленаму рынку і выгаднаму становішчу: гэтай дарогай каралі [[Каралеўства Кастылія|Кастыліі]] падарожнічалі на поўдзень. У [[1496]] годзе ў горадзе быў адчынены ўнівэрсытэт, які быў заснаваны кардыналам [[Сыснэрас]]ам.
 
У Алькале-дэ-Энарэс адбылася першая сустрэча [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]] й каталіцкіх каралёў [[Ізабэла I|Ізабэлы]] і [[Фэрдынанд II (кароль Арагона)|Фэрдынанда]]. У [[18 стагодзьдзе|XVIII]]—[[19 стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]] горад прыйшоў у заняпад, унівэрсытэт у [[1836]] годзе перанесьлі ў сталіцу, манастыры вакол распрадалі зямлю й гарадок ператварыўся ў прадмесьце [[Мадрыд]]у.