Сьцяпан Шутаў: розьніца паміж вэрсіямі

12 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
артаграфія
д (аздабленьне using AWB)
(артаграфія)
|месца сьмерці = {{Сьцяг УССР}} [[Кіеў]], [[УССР]]
}}
'''Сьцяпан Фёдаравіч Шутаў''' ([[30 студзеня]] (паводле старога стылю 17 студзеня) [[1902]], [[Глуша]], [[Бабруйскі павет]], цяпер [[Бабруйскі раён]], [[Магілёўская вобласьць]]  — [[17 красавіка]] [[1963]], [[Кіеў]], [[Украіна]])  — удзельнік [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай]] і [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай войнаў]], камандзір 20-е гвардзейскае танкавае брыгады (5-й гвардзейскі танкавы корпус), палкоўнік, двойчы [[Герой Савецкага СаюзаСаюзу]] [[1944]].
 
== Біяграфія ==
Зь беларускае сялянскае батрацкае сям’і. У складзе чырвонагвардзейскіх і партызанскіх аддзелаў удзельнічаў у баех супраць нямецкіх і польскіх войскаў у Беларусі. З [[1924]] сябар [[ВКП(б)]], па партмабілізацыі накіраваны ў шэрагі [[Чырвоная Армія|Чырвонае Арміі]].
 
У [[1927]] скончыў Аб’яднаную ваенную школу імя УЦВК, у [[1930]]  — Ваенна-палітычныя курсы, у [[1932]]  — [[Ленінград]]зкія бранетанкавыя курсы ўдасканаленьня, у [[1937]]  — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня пры Ваеннай акадэміі мэханізаваньня і матарызацыі і ў [[1943]]  — акадэмічныя курсы ўдасканаленьня каманднага складу. Да вайны камандаваў танкавай ротай, батальёнам.
 
Вялікую Айчынную вайну пачаў камандзірам танкавага батальёну, ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Варонескім, 1-м і 2-м Украінскіх франтох у пасадах камандзіра батальёна, танкавага палка, брыгады, намесьніка камандзіра 9-го гвардзейскага мэханізаванага корпуса. Удзельнічаў у [[Маскоўская бітва 1941—1942 гадоў|бітве пад Масквой]], на [[Курская бітва|Курскай Дузе]], [[фарсіраваньне Дняпра|фарсіраваў Днепр]], вызваляў Кіеў. За фарсіраваньне Дняпра і вызваленьне Кіева, за ўмелае кіраўніцтва брыгадай і выяўленыя пры гэтым гераічнасьць і мужнасьць [[10 студзеня]] [[1944]] ганараваны званьнем Героя Савецкага Саюза з уручэньнем [[ордэн Леніна|ордэна Леніна]] і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 2158). Другой «Залатой Зоркай» быў узнагароджаны за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня падчас [[Яска-Кішынёўская апэрацыя|Яска-Кішынёўскай апэрацыі]] [[13 верасьня]] [[1944]]. У адным з баёў быў цяжка паранены ў руку і пасьля яе ампутацыі ў верасьні [[1944]] выйшаў у адстаўку. Быў узнагароджаны таксама яшлчэ адным Ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.
 
== Літаратура ==
* Навечно в сердце народном, 2-е изд.  — Минск: Главн. ред. Белорус. Сов. энциклопедии, 1977
* [http://www.warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=371 Шутов Степан Фёдорович 30. 1. 1902 - — 17. 4. 1963 Дважды Герой Советского Союза]
 
{{ізаляваны артыкул}}
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шутаў, Сьцяпан}}
[[Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага саюзаСаюзу]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага СьцягаСьцягу]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне]]
Ананімны ўдзельнік