Такіпона: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{штучная мова |імя = Такіпона |арыгінальная назва = toki pona |выява = Файл...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 06:16, 16 ліпеня 2014

Такіпона
Арыгінальная назва: toki pona
Створаны: Соня Элен Кіса
Тып пісьма: скарочаная лацініца (14 літараў)
Моўныя коды
ISO 639-1:
ISO 639-2:
ISO/DIS 639-3:
Гл. таксама:
Штучныя мовы

Такіпона (toki pona) — мова, якую стварыла канадка Соня Элен Кіса й якая прэтэндуе на званьне самае простае са штучных моваў. Першая інфармацыя аб ёй зьявілася ў інтэрнэце ў 2001 годзе. Назва Toki Pona перакладаецца як «мова дабра» (магчымыя пераклады: «добрая мова», «простая мова», або «добрая размова»; гл. далей пра шматзначнасьць). Кіса падчас распрацоўкі мовы была натхнёная вучэньнямі пра дао й дзэн, і працамі філёзафаў-прымітывістаў.

Сьветапогляд такіпоны знайшоў свае адлюстраваньне ў ейнай структуры й зьмесьце. У лексыконе мовы каля 120 каранёў − на погляд аўтаркі, самых неабходных. Мінімалізм лексыкі зьведзены таксама да таго, што, напрыклад, у мове адсутнічаюць назвы жывёлаў і расьлінаў. Зрэшты, у неафіцыйным слоўніку такіпоны ёсьць словы для краінаў, нацыяў, моваў, а таксама імёны людзей (ma Nijon — Японія, toki Epelanto — эспэранта, jan Tana — Таня). Спрошчаная лексыка такіпоны спалучаецца з простымі фаналёгіяй, граматыкай і сынтаксісам.

На такіпоне размаўляюць у асноўным у Інтэрнэте (у IRC-чатах і дыскусыённым сьпісе на Yahoo!Groups), а за ейнымі мяжамі — у Канадзе, ЗША, Эўропе, Ізраіле, Японіі й Расеі. Такіпона не клясыфікуецца як мова міжнацыянальных зносінаў. Вядомая галоўным чынам сярод карыстальнікаў сецівы, яна служыць прыкладам інтэрнэт-культуры.

Фанэтыка

Мова такіпона зьмяшчае 14 фанэмаў: 5 галосных (a e i o u) і 9 зычных (j k l m n p s t w). Зычныя фанэмы не падзяляюцца звонкія/глухія ці на мяккія/цьвёрдыя.

Галосныя вымаўляюцца наступным чынам:

  • a — вымаўляецца як беларуская a;
  • e — як беларуская э;
  • i — як беларуская і;
  • o — як беларуская o;
  • u — як беларуская у.

Зычныя:

  • k — вымаўляецца як беларуская к;
  • l — як беларуская л, але можа быць зьмякчаным;
  • m — як беларуская м;
  • n — як беларуская н;
  • p — як беларуская п;
  • s — як беларуская c;
  • t — як беларуская т;
  • w — як беларуская ў;
  • j — як беларуская й.

Такіпона дапускае азванчэньне зычных у мове, то бок вымаўленьне p як b, s як z, t як d і k як g. Націск заўжды ставіцца на першы склад, нават у запазычаных імёнах і назвах гарадоў і краінаў.

Зычныя Губныя Пярэднеязычныя Дарсальныя
Насавыя m n
Выбухныя p t k
Фрыкатыўныя s
Апраксыманты w l j

Пісьменства й марфалёгія

 
Мапа Эўропы з назвамі краінаў на такіпоне

Афіцыйна словы запісваюцца з дапамогай лацінскага альфабэту, як апісана ў разьдзеле «фанэтыка». Словы вымаўляюцца як напісаныя. Не дапускаецца рэдукцыя галосных о й е ў ненаціскным становішчы. У цяперашні час разглядаюцца варыянты запісу словаў мовы з дапамогай складовых азбукаў, узятых з розных натуральных моваў ці вынайдзеных адмыслова для такипоны, ці нават ерогліфаў.

Словы ў такипоне канструююцца са складаў. Калі склад знаходзіцца ў пачатку слова, то ён можа не зьмяшчаць першую зычную, у астатніх выпадках склад — гэта зычная + галосная + апцыянальная n. n ня ставіцца, калі за ёй ідуць n ці m. З усіх варыянтаў складоў у такипоне забароненыя склады: ji, ti, wo, wu (як цяжкія для вымаўленьня).

Словы ў такипоне не зьмяняюцца з дапамогай канчаткаў, прыстаўкаў і суфіксаў. Многія словы могуць выступаць і як назоўнік, і як дзеяслоў, і як прыметнік, і як пыслоўе. Прытым гэтыя словы ў адрозьненьне ад беларускамоўных не зьмяняюцца ў напісаньні.

Сынтаксіс

Сказы ў такипоне маюць цьвёрда вызначаную структуру. Асноўныя законы пабудовы сказаў можна выказаць у наступных правілах:

  1. Слова, якое ўдакладняе іншае слова, ідзе пасьля гэтага слова: «прыметнік» ідзе за «назоўнікам», а «прыслоўе» — за «дзеясловам» (у двукосьсі, бо як такія гэтыя катэгорыі ў такіпоне адсутнічаюць, у любой сынтаксычнай роле можа выступаць любое значнае слова). Напрыклад: «jan (чалавек) pona (добра)» значыць «добры чалавек», але не «чалавечае дабро».
  2. Выказьнік у сказе ідзе пасьля дзейніка, и, калі дзейнік ня ёсьць займеньнікам mi (я) або sina (ты), то бок выказьнік як бы знаходзіцца ў форме трэцяе асобы, дзейнік і выказьнік падзяляюцца службовым словам li. Слова liвыкарыстоўваецца для аддзяленьня групы дзейніка ад групы выказьніка. Напрыклад, у сказе jan pona li tawa (добры чалавек ідзе): jan выказвае функцыю назоўніка (дзейнік), pona — прыметніка (азначэньне), tawa — дзеяслова (выказьніка). Калі б у гэтым сказе не было li, tawa аказалася б другім азначэньнем.
  3. Прамое дапаўненьне ідзе за дзеясловам і ўводзіцца службовым словам e. То бок, падобна да слова li, яно аддзяляе групу выказьніка ад групы дапаўненья й дазваляе дзеяслоў удакладняць прыслоўями. Прыклад: jan li lukin (глядзець) mute (шмат) e tomo (дом): mute будзе прыслоўем, а tomo — прамым дапаўненьнем.
  4. Акалічнасьць, якая мае значэньне для ўсяго сказа (напрыклад час дзеяньня: прошлы, цяперашні, будучы) ставіцца ў пачатку сказа й аддзеляецца словам la. Прыклад: tenpo (час) ni (гэта) la mi pali (рабіць) можна перакласьці як: «сёньня я працую».
  5. У назоўнікаў у словазлучэньні можа быць некалькі азначэньняў (напрыклад waso (птушка) lili (маленькі) walo (белы) — маленькая белая птушка). У гэтым выпадку другое азначэньне (walo) адносіцца да ўсяго злучэньня "назоўнік + першае азначэньне (waso lili)). Калі азначэньне ў словазлучэньні ня ёсьць узгодненымі, то яно аддзеляецца ад азначанага назоўніка словам pi, што ўказвае на выкарыстоўваньне прыналежнага склону. Напрыклад: tomo pona pi jan Tana — добры дом Тані.

Шматзначнасьць

Амаль усе словы ў такіпоне маюць мноства значэньняў. Напрыклад pona — добры, дабро, просты, рамантаваць. Праз гэта, напрыклад, сказ jan li pona можна перакласьці некалькімі спосабамі: чалавек добры ці чалавек рамантуе' й інщ'. Таму часта пераклад падбіраецца зыходзячы з кантэксту або ўдакладняецц. Напрыклад, калі ў папярэнім прыкладзе трэба падкрэсьліць, што чалавек рамантуе, можна назваць рэч, якую ён рамантуе: jan li pona e tomo (чалавек рамантуе будынак). Калі аб'ект рамонту ня названы, то амаль заўжды можна лічыць, што «pona» мае сэес «добры, просты».

Слоўнік

 
Назвы часткаў цела

У цяперашні час выкарыстоўваюцца каля 125 каранёў[1] паводле прынцыпу добраахвотнага спрашчэньня з ігнараваньнем складанасьці.

Празь невялікую колькасьць каранёў, словы іншых моваў часта перакладаюцца на такіпону з выкарыстоўваньнем некалькіх каранёў, напрыклад «вучыць», «навучаць» будзе pana e sona, літаральна «даваць веды». Хаця пра такіпону часта кажуць як пра «мову са 120 словаў», скептыкі лічаць, што гэтэ не зусім так: у ёй выкарыстоўваецца шмат словазлучэньняў і стандартных зваротаў, якія неабходна завучваць, як асобныя лексычныя адзінкі.

З пункта ж гледжаньня такіпаністаў уяўленьні пра «завучваньне словазлучэньняў і зваротаў» памылковыя. Такіпаніст сам камбінуе паняцьці зь вядомых яму словаў, а «словазлучэньня й стандартныя звароты», што выкладываюцца ў сеціве — толькі рэкамэндацыі. Увогуле казаць пра нешта стандартнае ў такіпоне (акрамя, зразумела, граматыкі й базавага слоўніка) не прыходзіцца: усё залежыць ад кантэкста й ад самаго такіпаніста. Напрыклад, слова «стол», у залежнасьці ад кантэксту, можа перакладацца як «supa sitelen» («мэбля для пісьма»), «supa moku» («мэбля для яды») або нават «supa kiwen ike» («мэбля цьвёрдая й кепская»), калі, напрыклад, гаворачы аб яго ўдарыўся.

Прыклад тэксту на такіпоне

Па Оскар Ўайлд:

tenpo pini mute-mute la jan mije li lon ma sewi. ona li jo e jan meli olin. jan meli ona li pona lukin. ona mute li pilin pona. taso jan meli li moli. jan mije li pilin ike. oko ona li jo e telo mute-mute. jan mije li toki tawa jan sewi li toki e ni: «ona li moli tan seme?» taso jan sewi li kute ala e ona.

jan mije li pali e sitelen pi pilin ona — e sitelen pi pilin ike. ona li kepeken e kiwen. kiwen ni li pona lukin. jan mute li lukin e sitelen li jo e telo lon oko pi ona mute.

tenpo li tawa. jan mije li wile pali e sitelen pi pilin pona. taso ona li jo ala e kiwen pona. ona li lukin e suno li sona mute. ona li pakala e sitelen pi pilin ike li pali e sitelen ante. nimi pi sitelen ni li «sitelen pi pilin pona».

Вонкавыя спасылки

Крыніцы

  1. ^ Паводле сьцьверджаньняў носьбітаў такіпоны, існуе т. з. «клясычны сьпіс», сфармаваны прыкладна да 2007 году, ён складаецца са 118 каранёў. У сувязі са значнай, але незавершанай працай па рэфармаваньні сьпісу словаў і іхніх значэньняў Соняй Элен Кісай на афіцыйным сайце зь 2008—2009 гг. да сучаснага моманту супольнасьцю выкарыстоўваецца 123—126 словаў. Падрабязьней гл. тут і тут