Герб Беларускай ССР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 22:
Тэкст дэвізу на беларускай мове з 1927 году выглядаў як: ''«[[Пролятары ўсіх краін, злучайцеся!]]»'' (да 1927 году было: «[[Пролетарыі ўсіх краёў, злучайцеся!]]»). З 1937 году дэвіз на беларускай мове выглядаў як: ''«[[Пролетарыі ўсіх краін, злучайцеся!]]»'').
 
Акрамя таго, прынамсі з [[1924]] году за аўтарствам мастака [[Генадзь Змудзінскі|Генадзя Змудзінскага]] вядомы праект гербу БССР, які ўяўляў сабою выцягнуты шчыт белага колеру, наверсе якога месьцілася кампазыцыя з выявамі сонца й расьлінных арнамэнтаў, пасярэдзіне дыяганальна праходзіла цёмна-чырвоная паласа з надпісам ''Беларуская соцыалістычная савецкая рэспубліка'', на белым участку зьверху ад паласы знаходзіліся выявы двух снапоў, на белым участку зьнізу ад паласы — выявы двух дрэваў. Зь левага боку герб акаймлялі дзьве цёмна-жоўтыя літары ''С'', справа — ''С'' і ''Р'', складаючы надпіс ''СССР''; у самым нізе гербу знаходзіўся стылізаваны сымбаль саветаў, [[серп і молат]]. Уздоўж краёў гербу праходзілі надпісы на тагачасных афіцыйных моваўмовах БССР — беларускай (верх), расейскай (левы бок), ідышы (ніз) і польскай (справа)<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=|арыгінал=|спасылка=|аўтар выданьня=|выданьне=Літаратура і Мастацтва|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2013|выпуск=|том=|нумар=48|старонкі=15|isbn=}}</ref>.
 
[[5 красавіка]] [[1937]] году пастановай Прэзыдыюму ЦВК БССР «Аб дзяржаўным гербе і сьцягу БССР» быў замацаваны афіцыйны малюнак гербу. У жніўні 1938 году быў зацьверджаны новы варыянт гербу БССР, у адпаведнасьці з рэкамэндацыямі Камісіі пры Прэзыдыюме ВС СССР дэвіз стаў адлюстроўвацца толькі на дзьвюх мовах: [[Беларуская мова|беларускай]] і [[Расейская мова|расейскай]] (прыбралі надпісы на [[Польская мова|польскай]] і на [[ідыш]]), дубовая галіна была замененая каласамі іржы, пераплеценымі льном. Малюнак перапрацаваў В. В. Ваўкоў. Указам Прэзыдыюму ВС БССР ад [[20 лістапада]] [[1938]] году быў удакладнены пераклад на беларускую мову дэвізу, ён стаў чытацца як: ''«Пролетарыі ўсіх краін, еднайцеся!»'', таксама былі занесеныя папраўкі ў малюнак (зьмененая групоўка сонечных прамянёў).