Уладыслаў Сідаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[ВыяваФайл:Władysław Sidorowicz VII kadencja Kancelaria Senatu.jpg|thumb|170px|Улады́слаў Сідаровіч]]
{{іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Сідаровіч}}
'''Улады́слаў Сідаровіч''' ({{мова-pl|Władysław Sidorowicz}}; нарадзіўся [[17 верасьня]] [[1945]], [[Вільня]])  — [[Польшча|польскі]] палітычны дзяяч, лекар-псыхіятар, сэнатар [[Польскія сэнатары VI скліканьня|VI]] і [[Польскія сэнатары VII скліканьня|VII]] кадэнцыяў.
 
У [[1963]] скончыў [[IX Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юліюша Славацкага ў Уроцлаве]]. Да [[1968]] навучаўся на лекарскім факультэце [[Мэдычная Акадэмія ў Уроцлаве|Мэдычнае Акадэміі]] ўва [[Уроцлаў|Ўроцлаве]]. У [[1968]] быў звольнены з акадэміі за ўдзел у тг. зв. [[Падзеі сакавіка 1968 году ў Польшчы|сакавіцкіх падзеях]]. Адукацыю скончыў праз тры гады ў [[Мэдычная Акадэмія ў Лодзі|Мэдычнай Акадэміі]] ў [[Лодзь|Лодзі]]. Атрымаў спэцыяльнасьць псыхіятра.
 
У [[1981]]-[[1999]] уваходзіў у прафхаўрус "«[[Салідарнасьць (прафзьвяз)|Салідарнасьць]]"». Быў між іншым віцэ-старшынём Краёвае Каардынацыйнае Камісіі хаўрусу. Падчас [[Вайсковае становішча ў Польшчы ў 1981-1983|вайсковага становішча]] быў інтэрнаваны ад [[сьнежань|сьнежня]] [[1981]] да [[чэрвень|чэрвеня]] [[1982]]. У [[1983]]-[[1987]] уваходзіў у мясцовае кіраўніцтва [[Змагарная Салідарнасьць|Змагарнае Салідарнасьці]]. У [[1989]] прымаў удзел у [[Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе|Круглым стале]] з уладамі.
 
У [[1991]] міністар здароўя ўва ўрадзе [[Ян Кжыштаф Бялецкі|Яна Кжыштафа Бялецкага]]. У [[1994]]-[[2005]] працаваў ува ўроцлаўскім самаўрадзе. Дэпутат сойміку [[Ніжнесылескае ваяводзтва|ніжнесылескага ваяводзтва]] ў [[1998]]-[[2005]]. У [[2005]] ад уроцлаўскае акругі са сьпісу [[Грамадзянская плятформа|Грамадзянскае Плятформы]] абраны сэнатарам VI кадэнцыі. У [[2007]], атрымаўшы 201 555 галасоў, быў пераабраны сэнатарам.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://wwwie.senat.gov.pl/k7/senat/senator/sidorowicz.htm Біяграфія на старонцы Сэнату Польшчы (VII скліканьне)]
* [http://www.sidorowicz.org/ Прыватная старонка]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Сідаровіч, Уладыслаў}}