Голас Амэрыкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 42 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q228389 (translate me)
д {{Халодная вайна}}
Радок 1:
{{Абнавіць}}
'''Голас Амэрыкі''' ({{мова-en|Voice of America (VOA)}})  — міжнародная радыёстанцыя, якая фундуецца [[Кангрэс ЗША|Кангрэсам ЗША]] праз урадавы орган  — «Рада кіраўнікоў вяшчаньнем» ({{мова-en|Broadcasting Board of Governors}}).
 
Радыёстанцыя «Голас Амэрыкі» ўпершыню выйшла ў этэр [[24 лютага]] [[1942]] году. «Мы будзем гаварыць аб Амэрыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі  — мы будзем паведамляць вам праўду»,  — такімі словамі радыёстанцыя пачала вяшчаньне. «Голас Амэрыкі» ствараўся ў процівагу [[гебэльс]]аўскай прапагандысцкай машыне.
 
== «Голас Амэрыкі» ў СССР ==
Расейскі аддзел на радыёстанцыі зьявіўся ў [[1947]] годзе, з пачаткам «[[халодная вайна|халоднае вайны]]». У сярэдзіне 1970-х «Голас Амэрыкі» быў рэарганізаваны  — радыёстанцыя больш не зьяўлялася ўрадавай, і ў радыёжурналістаў зьявілася магчымасьць выказваць уласны пункт погляду (або «пазыцыю рэдакцыі») на падзеі, якія адбываюцца ў сьвеце.
 
У [[СССР|савецкія гады]] «Голас Амэрыкі», нароўні з радыёстанцыяй «[[Свабода (радыё)|Свабода]]», быў адным з крыніц інфармацыі аб падзеях у [[СССР]] і сьвеце. Савецкія ўлады падвяргалі «глушэньню» перадачы абодвух радыёстанцыяў на расейскай мове і іншых мовах народаў СССР.
 
Назоў «Голас Амэрыкі» ў СССР хутка стаў хадзячай назвай  — замежныя радыёстанцыі, якія крытыкавалі палітыку СССР і краінаў сацлягера, абагульнена зваліся «[[варожыя галасы|варожымі галасамі]]». Глушэньне спынілася толькі з прыходам «перабудовы».
 
== 2006 год ==
У [[2006]] годзе аб’ём вяшчаньня на [[Расея|Расею]] складае ўсяго 3 гадзіны ў суткі (зь іх 1 гадзіна  — паўтор ад учорашняга дня). Таксама выходзіць паўгадзінная праграма тэленавінаў на расейскай мове, якая трансьлюецца на цэнтральную частку Расеі пры дапамозе спадарожніка.
 
Скарочаныя альбанская, басьнійская, македонская, сэрбская рэдакцыі, і спыненае радыёвяшчаньне на мове [[гіндзі]]. Поўнасьцю спыненае вяшчаньне на харвацкай, турэцкай, тайскай, грэцкай і грузінскай мовах.
Радок 18:
Чакаецца, што ў [[2007]] годзе радыёстанцыя спыніць вяшчаньне на расейскай мове. Затое плянуецца карэнным чынам абнавіць расейскамоўны вэбсайт радыёстанцыі.
 
Зьмены ў праграмнай сетцы «Голасу Амэрыкі» тлумачацца зьменай прыярытэтаў  — на атрыманыя сродкі павялічваецца аб'ёмаб’ём вяшчаньня на краіны [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]]. Было ўзмоцненае тэлевізійнае вяшчаньне «Голасу Амэрыкі» на пэрсыдзкай мове, радыё «Farda» (пакрывае тэрыторыю [[Іран]]у) атрымала дадатковае фінансаваньне на разьвіцьцё інтэрнэт-бачыны. У рэжым кругласутачнага пераведзены тэлеканал «Alhurra», пашыраны рэпэртуар «Голасу Амэрыкі» ў [[Аўганістан]]е.
 
== Глядзіце таксама ==
* [http://www.voa.gov/ Афіцыйная бачына]
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Накід|Артыкул = пра [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]]}}
{{Commonscat|Voice of America}}
 
{{Накід|Артыкул = пра [[Радыёстанцыя|радыёстанцыю]]}}
{{Халодная вайна}}
 
[[Катэгорыя:Радыёстанцыі]]