'''Галоснасьць''' ({{мова-ru|Гласность}} -) — палітыка максімальнай адкрытасьці ў дзейнасьці дзяржаўных установаў і свабоды інфармацыі. У сучасным словаўжываньні, асноўны кампанент палітыкі [[Перабудова|перабудовы]], якая праводзілася [[Міхаіл Гарбачоў|М. С. Гарбачовым]] у другой палове [[1980-я|1980-х]] у [[СССР]]. Дзякуючы ёй адбыліся значныя паслабленьні [[цэнзура|цэнзуры]] і ліквідацыя існуючых у савецкім грамадстве шматлікіх інфармацыйных бар'ераўбар’ераў.
== Галоснасьць у СССР ==
Мітынг галоснасьці — мітынг, праведзены [[дысыдэнт]]амі і спачуваючымі [[5 сьнежня]] [[1965]] году на Пушкінскай плошчы ў [[Масква|Маскве]]. Ён стаў першай публічнай палітычнай дэманстрацыяй у пасьляваенным СССР.<ref>5 декабря 1985. М. Сост. Зубарев Д. И.2005</ref>.
Тэрмін пачалі шырока ўжываць з [[1987]] года як значэньне аднаго з галоўных напрамкаў рэформ («галоснасьць — [[перабудова]] — [[паскарэньне]]»), якія праводзіліся ў [[1987]]-—[[1991]] гадах М. С. Гарбачовым на пасадзе [[Генэральны сакратар ЦК КПСС|Генэральнага сакратара ЦК КПСС]] і [[Прэзыдэнт СССР|Прэзыдэнта СССР]], шырока вядомых пад агульнай назвай «[[Перабудова]]». Тады ж зьявіліся лёзунгі: «Больш галоснасьці! Больш дэмакратыі!».