Халодная вайна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 123 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8683 (translate me)
д {{Халодная вайна}}
Радок 1:
[[Файл:Reagan and Gorbachev hold discussions.jpg|міні|220пкс|справа|[[Рональд Рэйган]] і [[Міхаіл Гарбачоў]] на сустрэчы ў [[Жэнэва|Жэнэве]] ([[1985]])]]
'''Хало́дная вайна́'''  — тэрмін, што азначае геапалітычную і ідэалягічную барацьбу паміж [[СССР]] і ейнымі сатэлітамі з аднаго боку і [[ЗША]] зь краінамі блёку НАТО з другога пасьля [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]]. Яна пачалася прыблізна ў [[1945]]—[[1948]] гадох пасьля часовага ваеннага саюзу краін у барацьбе супраць [[Трэці Райх|нацыскай Нямеччыны]], трывала (з усё меншай актыўнасьцю) на працягу наступных сарака гадоў і ў рэшце рэшт скончылася распадам савецкага блёку ў [[1989]] годзе. У [[1949]] годзе была створана арганізацыя [[НАТО]], як ваенны альянс па стрымліваньні [[камунізм]]у ў якасьці асноўнай стратэгіі ў рамках [[дактрына Трумэна|дактрыны Трумэна]], у той час як савецкі блёк сфармаваўся дзякуючы [[Варшаўская дамова|Варшаўскай дамовы]] ў [[1955]] годзе. Некаторыя краіны сьвету вырашылі падрымаць адзін з блёкаў, у той час як іншыя аддалі перавагу застацца нэўтральнымі.
 
Халодная вайна была названая так, бо ў часе ейнага ходу не назіраліся прамыя ваенныя дзеяньні, паколькі абодва бакі валодалі [[ядзерная зброя|ядзернай зброяй]], бо іхняе выкарыстаньне амаль цалкам гарантуе узаемнае зьнішчэньне. Цыклі адноснага спакою суправаджаліся высокай напружанасьцю, якая магла б прывесці да вайны. Найбольш напружанымі падзеямі гэтага супрацьстаяньня сталі [[Блякада Бэрліна]] ([[1948]]—[[1949]]), [[вайна ў Карэі]] ([[1950]]—[[1953]]), [[Бэрлінскі крызіс 1961 году]], [[вайна ў Віетнаме]] ([[1959]]—[[1975]]), [[кубінскі ракетны крызіс]] ([[1962]]), савецкая [[вайна ў Аўганістане (1979—1989)|вайна ў Аўганістане]] ([[1979]]—[[1989]]), а таксама вайсковае вучэньне НАТО [[Able Archer 83]], якое праходзіла ў лістападзе [[1983]] году. Канфлікт выяўляўся праз ваенныя кааліцыі, стратэгічнае разгортваньне звычайных сіл, шырокую дапамогу дзяржавам, [[шпіянаж]], [[прапаганда|прапаганду]], звычайныя і ядзерныя узбраеньні, заклікі да нэўтральных краінаў, суперніцтва падчас спартовых мерапрыемстваў і тэхналягічных спаборніцтваў, як то [[касьмічная гонка]]. Для таго каб зьменшыць рызыку патэнцыйнай [[ядзерная вайна|ядзернай вайны]], абодва бакі праводзілі палітыку [[разрадка палітычнай напружанасьці|разрадкі палітычнай напружанасьці]] ў [[1970-я]] гады.
Радок 17:
 
{{Накід:Гісторыя}}
{{Халодная вайна}}
 
[[Катэгорыя:Палітыка]]