Антэ Гатовіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Са старонкі прыбраны файл Ante_Gotovina_greeting.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Martin H.. Прычына: Copyright violation: http://www.flic...
Радок 6:
 
== Вяртаньне ў Харватыю ==
У [[1990]] годзе Гатовіна вяртаецца на радзіму, у Харватыю. У наступным годзе [[Харватыя]] абвесьціла незалежнасьць, але адразу ж на яе тэрыторыі выбухнула паўстаньне вялікай сэрбскай меншасьці, якая ў асноўным была сканцэнтраваная ў рэгіёне [[Краіна (рэгіён)|Краіна]], што на мяжы з [[Босьнія]]й і ва [[Усходняя Славонія|Ўсходняй Славоніі]] на мяжы з [[Сэрбія]]й. Паўстаньне падтрымлівалася [[Югаслаўская нацыянальная армія|Югаслаўскай нацыянальнай арміяй]], якая фактычна кіравалася сэбскімсэрбскім прэзыдэнтам [[Слабадан Мілошавіч|Слабаданам Мілошавічам]] і іншымі вайскоўцамі, зьвязанымі з парлямэнтам Сэрбіі. Харваты былі кепска падрыхтваныя і ня мелі добрай зброі, таму ў наступныя паўгады страцілі амаль траціну сваёй тэрыторыі паўсталай [[Рэспубліка Сэрбская Краіна|Рэспубліцы Сэрбскай Краіны]].
 
Гатовіна паступіў на службу ў Харвацкую нацыянальную ахову ў [[1991]] годзе. Ён быў добрым камандырам, бо меў тое, чаго не было ў большасьці харвацкіх вайскоўцаў – вопыт баявых дзеяньняў. Калі ў [[1992]] годзе была створаная харвацкая армія, Гатовіна атрымаў званьне брыгаднага генэрала, а ў [[1994]] годзе ён стаў [[генэрал-маёр]]ам. Ён кіраваў вайсковымі часткамі ў раёне гораду [[Спліт]] паміж 1992 і [[1996]] гадамі, і ў гэты час ён прымаў удзел у супярэчлівай апэрацыі «Шторм» у жніўні [[1995]] году.
 
У наступным годзе ён стаў галоўным інспэктарам харвацкай арміі, але быў звольнены з актыўнай службы ў [[2000]] годзе, пасьля таго, як харвацкая газэта ''Nacional'' абвінаваціла яго ў падрыхтоўцы [[дзяржаўны пераварот|дзяржаўнага перавароту]]. Галоўны рэпартэр газэты [[Іва Пуканыч]] таксама абвінаваціў армейскіх інспэктараў у пастаўках зброі тэрарыстычным групоўкам, такім як [[ІРА]] і [[ЭТА]]. Абвінавачваньні засталіся бяздоказнымі, таму Гатовіну не перасьледвалі ўлады Харватыі.
 
== Супярэчлівасьць ваенных злачынстваў ==