Сьпіртовы напой: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
+пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 23:23, 5 ліпеня 2014

Сьпіртовы напойнапой, у склад якога ўваходзіць этаноль. Для прыгатаваньня разам са сьпіртам выкарыстоўваецца вада, штучная аддушка і сок садавіны і ягадаў, настой духмянай травы, карэньня, лісьця і кветак, лупіна цытрусавых і прыправа. Ужываньне выклікае ад ўзбуджальнага ўзьдзеяньня да разбурэньня асобы ў выніку алькагалізму. Згубным ёсьць прыём за дзень звыш 60 грамаў моцных напояў, або 200 мілілітраў віна (шампанскае), або паўлітра сьветлага піва.

Шклянка віскі

У 2013 г. сьпіртовыя напоі ўжывала меншасьць насельніцтва Зямлі (38,3%), зь якой ад выпіваньня сканала 3,3 млн чалавек. Гадавое спажываньне на кожнага чалавека ва ўзросьце ад 15 год склала 6,2 літра чыстага сьпірту. Выпіваньне прывяло да 7,6% сьмерцяў сярод мужчынаў і 4% — сярод жанчынаў. Палова спажываньня прыпадала на моцныя напоі, 35% — на піва, 8% — на віно.

Віды

Напой Сьпірт, % Цукар (г/ 100 мл)
Вінаграднае віно 9-20 0-32
Пладова-ягаднае віно 9-20 0-20
Наліўка 18-20 28-40
Настойка 16-40 4-30
Лікёр 25-45 32-50
Джын 44-45
Віскі 50-52
Гарэлка 40-56 0,1-0,2
Каньяк 40-57 0,7-1,5
Бальзам 30-60
Ром 40-60 1,5-2,0
Рэктыфікаваны этаноль(en) 95,5-96,6

Беларусь

У 2010 г. ад атручаньня сьпіртовымі напоямі памерлі 2407 жыхароў[2]. У 2013 г. спажываньне на кожнага жыхара ва ўзросьце ад 15 гадоў сталася найбольшым у сьвеце (17,5 літра). На мужчыну ў сярэднім прыпадала 27,5 літра чыстага сьпірту, на жанчыну — 9,1 літра[3]. Паводле дзелі выдаткаў на сьпіртовыя напоі насельніцтва Беларусі (5,5% ад агульнай сумы выдаткаў за год) знаходзілася на трэцім месцы ў сьвеце пасьля жыхароў Эстоніі (6,5%) і Расеі (5,8%)[4].

Глядзіце таксама

Антыалькагольны рух сялянаў

Крыніцы

  1. ^ Алькагольныя напіткі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 262. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6
  2. ^ Наста Манцэвіч. Штодня ў Беларусі у выніку суіцыду і ад алькаголю памірае каля 13 чалавек // Эўрарадыё, 3 сакавіка 2011 г. Праверана 5 ліпеня 2014 г.
  3. ^ Нацыя алькаголікаў // Белсат, 13 траўня 2014 г. Праверана 5 ліпеня 2014 г.
  4. ^ Міжнародны эўранагляднік(en). Беларусы трэція ў сьвеце па тратах на алькаголь // Радыё «Свабода», 28 траўня 2014 г. Праверана 5 ліпеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

  Сьпіртовы напойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў