Юрка Гаўрук: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 1:
[[Выява:Jurka Haŭruk.jpg|thumb|210пкс|Юрка Гаўрук]]
'''Ю́рка (Ю́рый) Па́ўлавіч Гаўру́к''' ([[6 траўня]] [[1905]], [[Слуцак]], [[МінскаяМенская губэрня]] — [[18 лютага]] [[1979]], [[Менск]]; псэўданім С.Дробуш) — [[Беларусь|беларускі]] перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. Патрыярх беларускага нацыянальнага перакладу.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'ісям’і служачага. З [[1915]] сям'ясям’я Гаўрука ў бежанстве ў [[Пскоў|Пскове]]. Скончыў слуцкую школу 2-ой ступені ([[1921]]), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў [[Масква|Маскве]] ([[1925]]). З [[1924]] запісваў на Случчыне беларускі фальклёр. Зьяўляўся сябрам літаратурнага таварыства «Маладняк». Увосень 1925 абраны дацэнтам катэдры беларускае мовы і літаратуры ў [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі]], пераехаў у [[Горкі]] (1925-[[1931]]). У 1931—[[1935]] дацэнт катэдры літаратуры Магілёўскага педынстытута, чытаў курс замежнае літаратуры і літаратур народаў [[СССР]]. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР (з [[1934]]).
 
Арыштаваны [[8 лютага]] 1935 у [[Магілёў|Магілёве]]. Асуджаны [[28 красавіка]] [[1935]] асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў пазбаўленьня волі; высланы зь Беларусі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у [[Карэлія|Карэліі]], Усходняй СібірыСыбіры, [[Комі АССР]]. Асабовая справа Ю. Гаўрука № 15523 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл. Рэабілітаваны Вярхоўным судом [[БССР]] [[27 лютага]] [[1958]]. Пераехаў у Менск. У [[1957]]—[[1967]] працаваў памочнікам галоўнага рэжысэра па літаратурнай частцы [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы|Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы]]. У гэтым тэатры, а таксама ў тэатры імя Я.Коласа пастаўленыя ў яго перакладах п'есып’есы з сусветнаесусьветнае клясыкі.
 
Працаваў у галіне перакладаў з [[француская мова|францускай]], [[ангельская мова|ангельскай]], [[нямецкая мова|нямецкай]], [[польская мова|польскай]], [[расейская мова|расейскай]], [[украінская мова|украінскай]] на [[беларуская мова|беларускую мову]]. Дэбютаваў перакладам у 1925 (верш [[Генрых Гейнэ|Г. Гейнэ]] «Ткачы»). Свае творы друкаваў у часопісах «Аршанскі маладняк», «Маладняк», «Полымя» і інш. Пераклаў п'есып’есы [[Шэксьпір|ЎУ. ШэкспіраШэксьпіра]] «Сон у летнюю ноч» (1925, пастаўленая ў 1926), «[[Гамлет]]» (1935, 1964, пастаўленая ў 1946), «Атэла» (1954), «Канец - справе вянец» (пастаўленая ў 1964), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982). У яго перакладзе ставіліся п'есып’есы «Прыніжаныя і зьняважаныя» паводле [[Фёдар Дастаеўскі|Ф. Дастаеўскага]] ([[1957]]), «Ліса і вінаград» [[Бразылія|бразыльскага]] драматурга [[Гільермэ Фігейрэду|Г. Фігейрэду]] (1957), «Забыты ўсімі» [[Назым Хікмэт|Н. Хікмэта]] (1958), «Тысяча франкаў узнагароды» [[Віктор Гюго|В. Гюго]] (1962), «Мяцеліца» Л. Ляонава (1965), «Дзядзька Ваня» [[Антон Чэхаў|А. Чэхава]] (1965), «Мешчанін у дваранах» [[Мальер]]а (1967), «Улада цемры» [[Леў Талстой|Л. Талстога]] (1969), «Залатая карэта» Л. Ляонава (1971), «Багна» [[Аляксандар Астроўскі|А. Астроўскага]] (1972), «Доктар філасофііфілязофіі» [[Браніслаў Нушыч|Б. Нушыча]] (1972), «Ноч памылак» [[Олівэр Голдсьміт|О. Голдсьміта]], «Выбух» І. Дварэцкага.
 
Напісаў зборнік краязнаўчых апавяданьняў «Вясковыя рыскі» (1926). Аўтар першае на Беларусі кніжкі паэтычных перакладаў «Кветкі з чужых палёў» (1928)<ref>Выданьне «Маладняка», у зборнік увайшлі творы Дж. Байрана, Ф. Шылера, [[Шарль Бадлер|Ш. Бадлера]], [[Ўолт Ўітмэн|Ў. Ўітмэна]], [[Пэрсі Шэлі|Пэрсі Бішы Шэлі]], [[Поль Вэрлен|П. Вэрлена]], [[Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ|Ё. В. Гётэ]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]] і іншых заходнеэўрапейскіх і амэрыканскіх паэтаў.</ref>. У [[1969]] выйшаў зборнік арыгінальных вершаў і перакладаў «Іскры з крэменя», у [[1975]] - зборнік выбраных перакладаў паэзіі «Агні ў прасторах», у [[1990]] - «Выбранае» (вершы і пераклады).
 
Пераклаў асобныя творы [[Аляксандар Пушкін|А. Пушкіна]], [[Фрыдрых Шылер|Ф. Шылера]], [[Адам Міцкевіч|А. Міцкевіча]], [[Байран|Дж. Байрана]], Лесі Ўкраінкі, У. Сасюры, П. Варанько, асобнымі выданнямівыданьнямі выйшлі раман А. СціляСьціля «Любіць будзем заўтра» (1960), зборнік [[Андрэ Маруа|А. Маруа]] «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навэлы» ([[1974]]), раманы [[Эрнэст ХэмінгуэйГэмінгўэй|Э. Хемінгуэя]] «І ўзыходзіць сонца» (1976) і [[Катарына Сусана Прычард|К. С. Прычард]] «Дачка ўрагану» (1977). На расейскую мову пераклаў аповесцьаповесьць «Люба Лук'янскаяЛук’янская» (1965) і раманы «Пошукі будучыні» (1968) [[Кузьма Чорны|К. Чорнага]] і «Серадзібор» (1966) П. Пестрака.
 
Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, [[эсэ]], якія ўвайшлі ў кнігу «Ступень адказнасьці» (1986).