Чаркасы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Паходжаньня назову: кірылічная «і»
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Черкаси?oldid=14482177
Радок 59:
* Ад асэтынскага зоаэтноніма ''чэркасогі'', што дало пачатак такім асобным этнонімам як [[Чаркасы (этнонім)|Чаркасы]] ды [[Касогі]].
* Назоў «Чаркасы» ({{мова-uk|Черкаси}}) паходзіць ад ''чыры кышы'' альбо ''чыры кысі'' (у залежнасьці ад дыялекту), што значыць «людзі сілы» альбо «людзі арміі».<ref>Знойко О. П., Міфи Київськоі землі та події стародавні, К.: «Молодь», 1989, стор. 284</ref>
 
== Гісторыя ==
Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў [[Густынскі летапіс|Густынскім летапісу]] і датуецца [[1305]] годам. У [[1360-я]] гады места ўвайшло ў склад [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]]. Гэтак, у [[1384]] годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з [[Ваўкавыск]]ам, [[Брацлаў|Брацлавам]] і [[Канеў|Каневам]] лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку [[Крымскае ханства|Крымскага ханства]], асабліва ўзрасла з канца [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]].
 
Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў [[1483]] годзе, тады ордаў [[Мэнглі I Гірэй|Мэнглі-Гірэя]] спустошылі амаль увесь рэгіён каля [[Кіеў|Кіева]], аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У [[1532]] годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана [[Саадэт I Гірэй|Саадэт-Гірэя]]. Пасьля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] [[1569]] году Чаркасы ўвайшлі ў склад [[Польскае Каралеўства (1385—1569)|Польшчы]]. Пасьля другога падзелу [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] [[1793]] году места адышло ў склад [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]], стаўшы адным з павятовых цэнтраў [[Вазьнясенскае намесніцтва|Вазьнясенскага намесніцтва]]. З [[1797]] году горад стаў павятовым у складзе [[Кіеўская губэрня|Кіеўскай губэрні]].
 
== Улада ды мясцовае самакіраваньне ==