Расейская акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 158:
(трэба заўважыць, што ваенных назіральнікаў АБСЭ, накіраваных ва Ўкраіну, не пусьцілі на тэрыторыю Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопалю).
 
У партох Крыму (у Казачай бухце) былі прышвартаваныя 5 транспартна-дэсантных караблі, 2 вялікіх дэсантных караблі Балтыйскага флёту (Менск, Калінінград), 2 вялікіх дэсантных караблі Паўночнага флёту (Аленягорскі Гарняк, Георгі Пераможца) а таксама карабель Азоў.
Агульны дэсант склаў да 300 чалавек і да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі з кожнага караблю (некаторыя крыніцы даводзілі агульную лічбу ў 500 вайскоўцаў і каля 50 адзінак тэхнікі<ref>http://charter97.org/be/news/2014/3/6/89389/ Масавая высадка расейскіх войскаў у Севастопалі</ref>). Таксама з Азова было выгружана сем адзінак [[БТР-80]] і процітанкавыя комплексы «Штурм»<ref>[http://charter97.org/be/news/2014/3/5/89350/ Расея перакідае ў Крым новыя войскі]</ref>.
 
А 23 гадзіне расейцы затапілі ля выхаду з возера [[Данузлаў (возера)|Данузлаў]] вялікі расейскі супрацьлодкавы карабель «Ачакаў», чым заблякавалі вялікую частку праходу між возерам і Чорным морам. Таксама расейскі флёт выставіў свае караблі і катэры ля «свабоднай» часткі выхаду з возера. Усе караблі, што знаходзіліся на базе ля пасёлку Новаазёрны, апынуліся заблякаванымі (гл. ''[[блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў]]'').