Процістаяньне ў Адэсе (2014): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 14:
 
Удзельнікі мітынгу таксама заклікалі правесьці рэфэрэндум аб асаблівым статусе Адэскай вобласьці. На абмеркаванне аблсавета на гэтым фоне быў вынесены адпаведны праект (на рэфэрэндум прапаноўвалася вынесьці пытаньне аб стварэньні Адэскай Аўтаномнай Рэспублікі ў складзе Ўкраіны). Аднак «праект» не набраў нават паловы галасоў дэпутатаў, і быў адхілены.<ref>[http://viknaodessa.od.ua/news/?news=89960 Антимайдановцы озвучили свои требования к Одесскому облсовету]</ref>
 
5 сакавіка ля будынка абласной рады (праспект Шаўчэнкі, 4) у якім таксама размешчана аблдзяржадміністрацыя, сабралася больш за 500 чалавек. Яны трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі Ўкраіны, а таксама плякаты кшталту: «Украіна і Расея - браты, Януковіч і Пуцін - таксама», «Не ваеннай агрэсіі», «Я - за Украіну» і г.д.<ref>http://charter97.org/be/news/2014/3/5/89356/ Жыхары Адэсы: Украіна і Расея - браты, Пуцін і Януковіч - таксама</ref>
 
Наступнае радыкальнае абвастрэньне адбылося на пачатку траўня. Футбольныя фанаты камандаў «[[Чарнаморац Адэса|Чарнаморац]]» і «[[Мэталіст Харкаў|Мэталіст]]» арганізавалі ў другой палове дня 2 траўня 2014 году дэманстрацыю ў падтрымку адзінай Украіны. Яны зладзілі яе за некалькі гадзінаў да матчу абедзьвюх камандаў. Да футбольных фанатаў паступова далучаліся і іншыя жыхары, натоўп сьпяваў [[Гімн Украіны|нацыянальны гімн]] і песьню «Адэса, паўстань!». Празь некаторы час на [[шэсьце]] напалі людзі з намётавага мястэчка на [[Кулікова поле (Адэса)|Куліковым полі]], сярод якіх пераважалі расейскія грамадзяне і жыхары малдоўскага Прыднястроўя<ref name="nn"/>.