Prāta Vētra: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
untagged isolated.
Радок 13:
| Былыя ўдзельнікі =
}}
'''Prāta Vētra''' ('''Brainstorm''')  — [[Латвія|латыскі]] [[поп-рок]] гурт.
 
== Гісторыя ўтварэньня ==
Гурт стварылі ў [[1989]] годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада [[Елгава]]: Рэнарс Каўпэрс ({{мова-lv|Renārs Kaupers}}), Гундарс Маўшэвічс (''Gundars Mauševics''), Каспарс Рога (''Kaspars Roga'') й Яніс Юбалц (''Jānis Jubalts''). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгоду да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (''Māris Mihelsons''), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «''Сінія чарніла''» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс<ref>http://new.kionn.ru/id/brainstorm</ref>). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сёньня, зьвіўся прыкладна ў [[1992]]—[[1993]] гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'амbrainstorm’ам» (цётка жыла ў [[ЗША]] і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на [[ангельская мова|ангельскай мове]]).
 
== Склад гурта ==
* [[Рэнарс Каўпэрс]] ([[мянушка]] сярод сяброў  — kaupix; сцэнічны [[псэўданім]]  — Reynard Cowper): [[вакал]]
* [[Гундарс Маўшэвічс]] (Mumiņš; Peter Scott Jr): [[бас-гітара]]
* [[Каспарс Рога]] (Roga; Nick W. Simon): [[бубны]]
Радок 32:
Першым гітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях ў [[1995]] годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна ня надта падабалася, але выпусьціць песьню ў этэр ім парэкамэндаваў дырэктар рыскага [[Radio Super FM]] [[Угіс Поліс]]. У выніку яна стала песьняй году на гэтай радыёстанцыі і нават была прызнаная першай па продажы ў Латвіі.
 
Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у [[Нямеччына|Нямеччыне]] ў [[1998]] годзе дзякуючы намаганьням [[Фолькер Гінкель|Фолькера Гінкеля]], прадусара [[Fool's Garden]]. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē»  — самага значнага гіта Латвіі сэзону-[[1996]]. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» ([[1999]]), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на [[расейская мова|расейскую]], мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.
 
Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у [[Швэцыя|Швэцыі]] на конкурсе [[Эўрабачаньне]]-[[2000]]. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My Star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх [[Балтыйскія дзяржавы|Балтыйскіх дзяржавах]]. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак [[Беларусь|Беларусі]].
 
Да гонару PV варта адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: [[21 жніўня]] [[2005]] году ў [[Межапаркс|МежапаркМежапарку]]у на іхным выступе прысутнічала блізу 40 000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD  — зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копіяў.
 
Апошнія тры альбомы гурта (разам зь іх перакладнымі адпаведнікамі) былі выпушчаны музыкамі ўжо на ўласнай студыі [[Brainstorm Records]]. Да таго ж фатографам альбомаў «Dienās, kad lidlauks pārāk tāls» ([[2003]]) і «Četri krasti» ([[2005]]) выступіў легендарны [[Антон Карбэйн]].
 
Першы канцэрт PV у [[Менск]]у (у канцэртнай залі «Мінск») адбыўся [[3 траўня]] [[2006]] году, другі - — [[27 лютага]] [[2010]] году.
 
== Альбомы ==