Напад на цягнік каля Лунінца: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д +нутраны спасыл
Радок 5:
25 верасьня 1924 году бальшавіцкая банда ў складзе каля 70 чалавек затрымала каля [[Лунінец|Лунінца]] цягнік злучэньня [[Берасьце]] — [[Сарны]], на якім на сустрэчу зь міністрам унутраных справаў кіравалася афіцыйная дэлегацыя [[Палескае ваяводзтва|Палескага ваяводзтва]] з ваяводам [[Станіслаў Юзаф Даўнаровіч|Станіславам Даўнаровічам]], сэнатарам Баляславам Выслоўхам, камэндантам 14 палескай акругі Дзяржаўнай Паліцыі інспэктарам Юзафам Менсавічам ды біскупам менскім [[Зыгмунт Лазінскі|Зыгмунтам Лазінскім]]. Пазьнейшае сьледзтва не даказала, ці быў напад на гэтых знакамітых асобаў выпадковым або ўсё ж адмысловым. Хаця абарону дэлегацыі даручылі больш за 10 паліцыянтам і жаўнерам, збройны супраціў аказаў толькі адзін паліцыянт — Уладзіслаў Дмоўскі, за што пазьней ён быў падвышаны і ўзнагароджаны Крыжам заслугі<ref name="Służba 15">Jerzy Paciorkowski, ''Służba na wygnaniu'', Policja 997, nr 1 (58), styczeń 2010, ISSN 1734—1167, s. 15. {{ref-pl}}</ref>.
 
Пасьля затрыманьня й акружэньня цягніка бандыты пачалі [[рабунак]] пасажыраў. Некаторыя людзі, ў тым ліку ваявода й камэндант, страцілі нават ніжнюю бялізну. У біскупа забралі залаты крыж. Тыя, хто спрабаваў супрацьстаяць, былі зьбітыя; таксама быў забіты адзін габрэйскі купец. Узамен за зрабаваныя прадметы бандыты далі «квітанцыю», якую падпісаў «атаман Трафім Каліненка» <ref name="Służba 15"/>.
 
Напад на цягнік пад Лунінцам быў ня першым і не апошнім, але моцна абурыў грамадзтва, ў асноўным з-за пасіўнасьці старэйшых службовых асобаў. Ваявода й камэндант былі адразу адхіленыя <ref name="Służba 15"/>.