Бамут: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 12:30, 25 чэрвеня 2014
Баму́т (па-чачэнску: Буммат/Бенматт) — вёска на захадзе Чачэніі, каля мяжы зь Інгушэціяй, што ў Расеі. Зьяўляецца месцам разьмяшчэньня вясковай управы Бамуцкай вясковай акругі.
Краявід і ваколіца вёскі
Вёска знаходзіцца на беразе ракі Фортанга ад Грознага – 48 км.
Мінуўшчына
Першыя згадкі аб вёсцы ў 19 стагоддзі. Далучэньне да Расеі адбывалася гвалтоўна з прымяненьнем войска. Жыхары вёскі падтрымлівалі Шаміля. Пасьля высяленьня жыхароў вёскі ў 1944 годзе вёска атрымала новую назву – Букаўка. Старую назву вярнулі разам зь вяртаньнем чачэнцаў і аднаўленьнем ЧІАССР.
Насельніцтва
У 2010 годзе ў вёсцы жыло 6 025 чалавек.