Геранім Вінцэнт Радзівіл: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
Радок 29:
| Колер загалоўку =
}}
'''Геранім Вінцэнт Радзівіл''' ({{Нарадзіўся|11|5|1759}}, горад [[Нясьвіж]]  — {{Памёр|18|9|1786}}  — князь [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятой Рымскай імперыі]], дзяржаўны дзяяч [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. [[Падкаморы вялікі літоўскі|Падкаморы ВКЛ]] зь 1779, ротмістар гусарскай харугвы ў войску ВКЛ зь 1780, ардынат на [[Клецак|КлецкКлецке]]е, [[Менскае староства|староста менскі]] зь 1783, [[Пасол соймавы|пасол]] на соймы ў 1780 і 1784, дэпутат [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Трыбунала ВКЛ]] у 1782-17831782—1783.
 
== Біяграфія ==
Радок 35:
З-за секвестру радзівілаўскіх маёнткаў юнацкія гады правёў у Чэхіі і Нямеччыны. Атрымаў дамашнюю адукацыю, адным зь яго настаўнікаў быў [[Юзэф Катэнбрынг]]. Служыў у аўстрыйскім войску. Быў падапечным, а пасьля блізкім паплечнікам свайго брата [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку»]], які дапамог яму атрымаць высокія пасады на радзіме. За заслугі ўзнагароджаны ордэнамі [[Ордэн Белага арла|Белага Арла]] і [[Ордэн Сьвятога Губерта|Сьвятога Губерта]]. Трымаў тэатар у [[Белая (горад)|Белай]].
 
У апошні дзень сьнежня 1775 у [[Рэгенсбург]]у ажаніўся зь нямецкай княжной Соф’яй Фрыдэрыкай Даротай Турн iі Таксіс, дзякуючы чаму парадніўся зь многімі пануючымі дынастыямі Эўропы. Яна была дачкой Карла Анзельма, князя Турн iі Таксіс (von Thurn und Taxis), які служыў галоўным імпэратарскім камісарам пры [[Райхстаг (Сьвятая Рымская імпэрыя)|Райхстагу]]. Мелі чатырох сыноў, у тым ліку Мікалая, Караля і [[Дамінік Геранім Радзівіл|Дамініка Гераніма]].
 
Закаханыя адзін у аднаго муж і жонка ня раз бывалі ў сьвеце, толькі ў 1777 годзе іх прымалі імпэратарка [[Марыя Тэрэзія]] ў [[Вена|Вене]] і кароль [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслаў Аўгуст]] у [[Варшава|Варшаве]]. Як гром сярод яснага неба, шакуючы інцыдэнт здарыўся 17 студзеня 1784 году, аб якім паведамляў каралю [[Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|Радзівіл «Пане Каханку»]] ў лісьце ад 25 студзеня гэтага году:<br />
''«... мая братовая (жонка брата), каханая мужам, любімая мною, якую уся сям’я песьціла, прывязалася да аднаго клавіцымбалісты, званага Душек, зь ім адтуль (г. з. зь [[Нясьвіж]]а) зьехала й ўнесла ўсе каштоўнасці. Гнаўся за імі князь падкаморы, брат мой, ледзь, нягледзячы на сьпешку й пільнасць, за прускай мяжой, у Тыльзіце (зараз [[Савецк]]) здолеў злавіць, так добра ўцякаць ўмелі, дзе іх арыштаваў…» <br />(«... bratowa moja, od męża adorowana, ode mnie ukochana, od całej familii pieszczona, przywiązawszy się do jednego klawicymbalisty, nazwiskiem Duszek, z nim stąd wyjechała i wszystkie uniosła klejnoty. Gonił za niemi książę podkomorzy, brat mój; ledwo, pomimo pośpiechu i pilności, za granicą pruską, w Tylży doścignąć zdołał, tak dobrze uciekać umieli, gdzie ich przyaresztowano…»)''.<br />
Каханак княгіні меў сапраўднае імя [[Ян Ладзіслаў Дюссек]] (Jan Ladislav Dussek, Jan Václav Dusík) і быў адным з найвялікшых віртуозаў і кампазытараў таго часу. Чэх па нараджэньні, падарожнічаў па Эўропе, выступаючы як піяніст і маэстра шкляной гармонікі. У сакавіку 1783 году ён выступаў у [[Варшава|Варшаве]], адкуль прадоўжыў сваё падарожжа ў [[Нясьвіж]]. Са студнёвага палону, яму ўдалося выратавацца ўцёкамі.
 
Радок 47:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://www.wilanow-palac.pl/taksica_i_duszek.html Taksica i Duszek]
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Радзівіл, Геранім Вінцэнт}}