Быліна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
X boh x (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д кірылічная «і»
Радок 1:
'''Былі́на''' — адзін з [[эпас|эпічных]] жанраў даўняй народнай паэзіі. Узьніклі быліны ў [[Русь|Старажытнай Русі]], шырока бытавалі на працягу XI—XVI стст., але запісвацца пачалі толькі з XVII ст. У былінах, якія выконваліся [[рэчытатыў|рэчытатывам]], услаўляліся народныя героі — асілкі-волаты, абаронцы рускай зямлі ад нашэсьця ворагаў, увасабляліся ідэі патрыятызму і дэмакратызму. Для быліны характэрныя своеасаблівыя моўна-выяўленчыя сродкі (частае выкарыстаньне пастаянных [[эпітэт]]аў, паўтораў), кампазыцыя (наяўнасьць зачыну, апавядальнай часткі і канцоўкі), [[рытміка (літаратуразнаўства)|рытміка]] (г. зв. [[былінны верш]]) і інш. Існуе цэлы шэраг жанравых разнавіднасьцей былінаў: гераічныя, казачныя, сацыяльна-бытавыя, сатырычныя і інш. Быліны ствараліся, бытавалі калісьці і на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]], аднак як жанр у выніку пэўных гістарычных прычынаў зьніклі тут вельмі рана. Сьляды быліннага [[эпас]]у захаваліся толькі ў [[казка]]х на былінныя сюжэты, песьнях быліннага складу, асобных фрагмэнтах беларускіх былінаў. Спроба адрадзіць гэты жанр у ХХ стагодзьдзі (напрыклад, у творчасьці расейскага паэта IІ. Сяльвінскага) посьпеху ня мела.
 
== Літаратура ==