Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Робат: перанос 165 міжмоўных спасылак у Вікізьвесткі да аб’екта d:q929
д →‎Эканоміка: кірылічная «с»
Радок 69:
Маюцца радовішчы [[уран (хімічны элемэнт)|ўрану]], [[нафта|нафты]], [[золата]], [[дыямэнт]]аў.
 
Аб’ём CУПСУП краіны ў 2004 годзе склаў меней 0,7  млрд [[эўра]], пры гэтым яго дынаміка стала адмоўнай (-0,4%). Асноўнымі галінамі эканомікі ЦАР зьяўляюцца [[сельская гаспадарка|сельская]], [[лясная гаспадарка]] і [[горназдабыўная прамысловасьць]], арыентаваныя на экспарт прадукцыі. Сельская гаспадарка, якая складала раней 40% CУПСУП, не забясьпечвае патрэбнасьцяў насельніцтва ў харчаваньні, вытворчасьць якога стала падае. Прамысловасьць разьвітая слаба (16% CУПСУП). Дзейнічаюць некалькі прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны.
 
Галоўныя экспартныя культуры  — [[бавоўна]] і [[кава]]. Аб’ём нарыхтовак каштоўных парод [[драўніна|драўніны]] не перавышае 800 тыс. м³.
 
Эканамічнае разьвіцьцё сур’ёзна ўскладняецца анкляўным становішчам краіны, адсутнасьцю выхадаў да мора і слабым разьвіцьцём дарожнай інфраструктуры. [[Чыгунка|Чыгунак]] у краіне няма, з 24 тыс. км аўтадарог асфальтавана меней за 2%. Асноўныя транспартныя перавозкі зьдзяйсьняюцца па рэках, працягласьць якіх перавышае 7 тыс. км, зь якіх суднаходныя 2,8 тыс. км. У Бангі ёсьць міжнародны [[аэрапорт]]. У краіне дзейнічаюць каля 30 невялікіх аэрадромаў.
 
Грашовая адзінка  — франк КФА (1 эўра = 656 франкаў КФА).
 
== Дэмаграфія ==